Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
05 ліпеня 2017, 12:43

Справаздачы ўлады перад насельніцтвам трэба ўвесці ў практыку ў рэгіёнах - Качанава

5 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Справаздачы ўлады перад насельніцтвам трэба ўвесці ў практыку ў рэгіёнах, заявіла кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Наталля Качанава на сесіі Мінскага абласнога Савета дэпутатаў, прадстаўляючы кандыдатуру Анатоля Ісачанкі для зацвярджэння на пасадзе старшыні Мінаблвыканкама, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Размова ідзе не толькі аб правядзенні прамых ліній, прыёмаў грамадзян, а аб неабходнасці арганізоўваць сустрэчы па месцы жыхарства, у працоўных калектывах, адзначыла Наталля Качанава. Паводле яе слоў, уменне працаваць з людзьмі - адна з важных якасцей добрага кіраўніка.

"Калі людзі інфармаваны аб тым, што адбываецца ў горадзе, раёне, на прадпрыемстве, у іх менш узнікае пытанняў. Няма неабходнасці звяртацца ў вышэйшыя інстанцыі, пісаць калектыўныя звароты", - лічыць кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта.

Такія справаздачы перад насельніцтвам павінны праходзіць рэгулярна - раз у месяц або ў квартал. Гэта магчымасць абмеркаваць перспектывы развіцця, расказаць аб праблемах і кроках па іх вырашэнні. "У Беларусі створаны ўсе ўмовы для таго, каб кожны чалавек, звяртаючыся да ўлады, атрымаў адказ. Трэба ўкараняць новыя формы і метады работы з людзьмі", - сказала Наталля Качанава.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі