Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
21 кастрычніка 2016, 11:45

Спецыялісты шукаюць механізмы для індывідуальнага рэгулявання цеплавой энергіі - Церахаў

21 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Спецыялісты шукаюць механізмы для індывідуальнага рэгулявання цеплавой энергіі. Аб гэтым заявіў у эфіры праграмы "Трэба разабрацца" тэлеканала АНТ міністр ЖКГ Аляксандр Церахаў, паведамляе БЕЛТА.

"Спецыялісты сёння азадачаны, мы шукаем тыя механізмы, якія дадуць магчымасць забяспечыць пакватэрнае індывідуальнае рэгуляванне цеплавой энергіі", - сказаў Аляксандр Церахаў.

Паводле яго слоў, такое дзеянне не ўяўляе асаблівай праблемы для гарызантальных сістэм разводкі ацяплення, але ёсць невялікія нюансы па вертыкальнай сістэме.

Аляксандр Церахаў падкрэсліў, што цяпер вядзецца пошук тых разумных варыянтаў, якія дапамогуць выканаць пакватэрнае індывідуальнае рэгуляванне цеплавой энергіі з мінімальнымі затратамі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі