Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
04 кастрычніка 2021, 14:53

Сонечнае сухое надвор'е чакаецца ў Беларусі на бягучым тыдні

4 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сонечнае сухое надвор'е чакаецца ў Беларусі на бягучым тыдні, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

"Бягучы тыдзень у Беларусі азнамянуецца панаваннем антыцыклону, які будзе забяспечваць пераважна сонечнае і сухое надвор'е. Толькі жыхарам заходніх рэгіёнаў нашай краіны ў першай палавіне тыдня крыху сапсуе адчуванне цяпла моцны парывісты вецер", - расказалі ў Белгідрамеце.

У аўторак, 5 кастрычніка, будзе без ападкаў. Вецер прагназуецца паўднёва-ўсходні парывісты, удзень па захадзе моцны парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе 3-9 градусаў вышэй за нуль, удзень - ад плюс 11 па паўночным усходзе да 18 градусаў цяпла па паўднёвым захадзе.

У сераду, 6 кастрычніка, таксама будзе без ападкаў. Вецер прагназуецца паўднёва-ўсходні парывісты, месцамі, пераважна па захадзе, моцны парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе 2-9 градусаў вышэй за нуль, удзень - 12-17 градусаў цяпла.

"У другой палавіне тыдня вецер пачне супакойвацца, і пры малавоблачным небе ўзрасце верагоднасць замаразкаў, якія да выхадных распаўсюдзяцца на большую частку тэрыторыі краіны. Таму не трэба пакідаць без накрыцця на палях выкапаную сельскагаспадарчую прадукцыю", - адзначылі ў Белгідрамеце.

У чацвер, 7 кастрычніка, будзе без ападкаў. Вецер прагназуецца паўднёва-ўсходні ўмераны, уначы па захадзе парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе 1-7 градусаў вышэй за нуль, па ўсходзе чакаюцца замаразкі да мінус 3. Удзень будзе 10-16 градусаў цяпла.

У пятніцу - нядзелю, 8-10 кастрычніка, таксама будзе без ападкаў. Уначы на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца замаразкі да мінус 5, месцамі прагназуецца 1-5 градусаў вышэй за нуль. Удзень будзе 8-14 градусаў цяпла.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі