Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
24 ліпеня 2017, 18:16

Слоган і лагатып Еўрагульняў-2019 з'явяцца на грамадскім транспарце Мінска

24 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Слоган і лагатып II Еўрапейскіх гульняў з'явяцца на грамадскім транспарце Мінска. Аб гэтым расказаў сёння ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1" генеральны сакратар Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі Анатоль Котаў, паведамляе БЕЛТА.

"Слоган будзе выкарыстоўвацца разам з лагатыпам на гарадскіх аб'ектах і транспарце, ён таксама ўпрыгожыць усю сувенірную прадукцыю, прысвечаную кантынентальнаму спартыўнаму форуму", - адзначыў Анатоль Котаў.

Адкрыты рэспубліканскі конкурс на распрацоўку талісмана II Еўрапейскіх гульняў у Мінску ў самым разгары. У ім можа прыняць удзел любы жадаючы. Трэба прапанаваць ідэю талісмана, малюнак і імя. Талісман павінен адпавядаць алімпійскім каштоўнасцям і слогану Bright Year, Bright You ("Яркі год, яркі ты"). Заяўкі прымаюцца да 15 лістапада 2017 года. З падрабязнасцямі правядзення конкурсу можна азнаёміцца на сайтах Міністэрства інфармацыі, Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі і БЕЛТА.

Уладальнікі трох прызавых месц атрымаюць запрашальныя білеты на мерапрыемствы II Еўрапейскіх гульняў, а таксама камплекты парадна-спартыўнай экіпіроўкі нацыянальнай зборнай Беларусі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі