Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
22 мая 2017, 17:26

Следчы камітэт разглядае зварот Адміністрацыі Прэзідэнта ў сувязі з магчымым парушэннем правоў старшыні Аршанскага райвыканкама

22 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Следчы камітэт Беларусі разглядае зварот Адміністрацыі Прэзідэнта ў сувязі з магчымым парушэннем правоў старшыні Аршанскага раённага выканаўчага камітэта, паведаміла БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Юлія Ганчарова.

"Следчы камітэт у рамках даручэння кіраўніка дзяржавы разглядае зварот Адміністрацыі Прэзідэнта ў сувязі з магчымым парушэннем правоў старшыні Аршанскага райвыканкама. Цяпер можам паведаміць, што сітуацыя не звязана з крымінальнымі справамі і праверкамі карупцыйнай накіраванасці", - праінфармавала яна.

Як паведамлялася, сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў старшыні Следчага камітэта Івану Наскевічу асабіста разабрацца з непрыемнай сітуацыяй, што здарылася з Леанідам Пянькоўскім, які нядаўна ўзначаліў Аршанскі райвыканкам. Яна звязана з дзеяннямі аператыўных службаў адносна службовай асобы. "Хто даў права да чалавека, узгодненага Прэзідэнтам да назначэння, урывацца ў дом. Для таго ж, каб праваахоўным органам нават весці нейкія расследаванні ў дачыненні да чалавека, які ўваходзіць у кадравы рэестр Прэзідэнта, патрэбна згода Прэзідэнта. Уварваліся, пачалі штосьці ўдакладняць, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Новы чалавек прыйшоў працаваць. Кляймо на ім паставілі. Нядобры сігнал".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі