Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
05 лютага 2018, 12:35

Следчы камітэт Беларусі і ФБР ЗША будуць супрацоўнічаць у галіне абучэння спецыялістаў

5 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Следчы камітэт Беларусі і ФБР ЗША будуць супрацоўнічаць у галіне абучэння спецыялістаў. Аб гэтым 4 лютага паведаміў старшыня Следчага камітэта Беларусі Іван Наскевіч у эфіры тэлеканала АНТ, перадае БЕЛТА.

Дэлегацыя Следчага камітэта Беларусі на чале з Іванам Наскевічам наведала Акадэмію ФБР у Куантыка, штат Віргінія. "Павінен сказаць, што сістэма абучэння ў Акадэміі ФБР фактычна эталонная для аналагічных ведамстваў. Паколькі Следчы камітэт Беларусі як даволі маладое ведамства яшчэ не мае сваёй навучальнай установы, мы пераймаем найбольш яскравыя практычныя прыклады для таго, каб у далейшым рэалізаваць аналагічную ідэю ў нашай краіне. Акрамя таго, нашы амерыканскія калегі гатовы прыняць на бязвыплатнай аснове нашых слухачоў. Дамоўленасць аб гэтым дасягнута на ўзроўні кіраўніцтва ФБР. Думаю, у бліжэйшы час мы падрыхтуем канкрэтныя прапановы", - сказаў Іван Наскевіч.

Ён адзначыў, што раней беларускія следчыя праходзілі ўжо кароткатэрміновае абучэнне ў вучэбным цэнтры ФБР у Пітсбургу. "А што датычыцца Акадэміі ФБР, то гэта паўнацэнны працэс абучэння ўжо, і гэта для нас дарагога каштуе. Мы ўдзячныя нашым амерыканскім партнёрам за такую прапанову", - падкрэсліў старшыня Следчага камітэта.

У час візіту беларускай дэлегацыі ў ЗША Следчы камітэт Беларусі і ФБР ЗША падпісалі мемарандум аб узаемаразуменні. У дакуменце бакі адзначылі ўзаемную зацікаўленасць у заключэнні дагавора аб прававой дапамозе па крымінальных справах. "Думаю, што для падпісання такога дагавора няма перашкод, і спадзяюся, што яно адбудзецца ў бліжэйшым будучым", - адзначыў Іван Наскевіч.

Ён таксама расказаў аб супрацоўніцтве Следчага камітэта Беларусі і ФБР ЗША ў барацьбе з кіберзлачыннасцю. У лістападзе 2017 года на тэрыторыі Беларусі была паспяхова праведзена сумесная аперацыя Следчага камітэта, МУС і ФБР па спыненні дзейнасці ўдзельнікаў міжнароднай кіберзлачыннай групоўкі "Андрамеда". "Гэта далёка не адзінкавы прыклад нашай сумеснай работы. Нашым калегам з ФБР мы прадаставілі свежую інфармацыю і па іншых крымінальных справах. Яны выказалі шчырую зацікаўленасць у далейшым супрацоўніцтве", - дадаў Іван Наскевіч.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі