Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
25 ліпеня 2016, 11:21

Скорасны рэжым на МКАД можа змяняцца з-за дарожных работ да 10 жніўня

25 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дарожныя работы, якія праводзяцца цяпер на МКАД і прадоўжацца да 10 жніўня, могуць стаць прычынай змяненняў скораснага рэжыму, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

Работы вядуцца на знешнім кальцы МКАД ад Курапат да Даўгінаўскага тракту. "Вадзіцелям неабходна быць вельмі ўважлівымі і строга выконваць патрабаванні дарожных знакаў. Магчымы масавыя перастраенні, а таксама зніжэнне скорасці транспартнага патоку. Для прыцягнення дадатковай увагі іншых удзельнікаў дарожнага руху пры рэзкім зніжэнні скорасці ДАІ рэкамендуе ўключаць аварыйную светлавую сігналізацыю", - адзначылі ў ДАІ.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі