Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
28 чэрвеня 2016, 13:18

Скідкі на бытавыя паслугі прадаставяць у Мінску з 29 чэрвеня па 6 ліпеня ветэранам і ўдзельнікам ВАВ

28 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прадпрыемствы бытавога абслугоўвання Мінска прадаставяць ветэранам і ўдзельнікам Вялікай Айчыннай вайны скідкі з 29 чэрвеня па 6 ліпеня. Такая інфармацыя размешчана на сайце ўпраўлення бытавога і гасцінічнага абслугоўвання насельніцтва Мінгарвыканкама, паведамляе БЕЛТА.

Скідкі на мыццё і хімічную чыстку адзення складуць ад 10 да 50 працэнтаў, рамонт абутку - 30-35 працэнтаў. У чатырох цырульнях горада ветэранаў і ўдзельнікаў ВАВ з 29 чэрвеня па 6 ліпеня падстрыгуць бясплатна. Ювелірныя вырабы можна будзе пачыніць танней на 10-30 працэнтаў.

Інфармацыю аб пераліку аб'ектаў, што ўдзельнічаюць у акцыі, і рэжымах іх работы можна атрымаць па кароткім нумары 167.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі