Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Сярэдняя зарплата ў Беларусі ў студзені 2018 года склала Br859

Грамадства 23.02.2018 | 18:16

23 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намінальная налічаная сярэдняя заработная плата работнікаў у студзені ў Беларусі склала Br859. Такая інфармацыя змешчана на сайце Нацыянальнага статыстычнага камітэта, паведамляе БЕЛТА.

У параўнанні са студзенем 2017 года заработная плата вырасла на 13,8 працэнта.

Сталіца ў разрэзе рэгіёнаў лідзіруе па гэтым паказчыку: сярэдняя зарплата работнікаў Мінска за студзень склала Br1 188,7. Тэмп росту да студзеня 2017 года - 110 працэнтаў. У Мінскай вобласці яна склала Br874,6 (115,6 працэнта), у Брэсцкай - Br730,7 (114,8 працэнта), у Гродзенскай - Вr729,6 (114,8 працэнта). Сярэдні студзеньскі заработак у Гомельскай вобласці - Br783,6 (116,1 працэнта), у Магілёўскай - Br723,9 (112,9 працэнта), у Віцебскай вобласці - Br734,8 (114,9 працэнта).

Структура найбольш высокааплатных сфер эканамічнай дзейнасці не змянілася. Самая вялікая налічаная сярэднямесячная заработная плата ў студзені 2018 года была ў галіне інфармацыі і сувязі (Br2 473), у асноўным за кошт спецыялістаў сферы інфармацыйных тэхналогій і абслугоўвання (Br3 627,9). У лідарах і такія віды дзейнасці, як паветраны транспарт (Br2 204,3), фінансавая і страхавая дзейнасць (Br1 739,2), асабліва дапаможная дзейнасць у сферы фінансавых паслуг і страхавання (Br2 003,5), вытворчасць хімічных прадуктаў (Br1 775,4), коксу і прадуктаў нафтаперапрацоўкі (Br1 767,1), горназдабыўная прамысловасць (Br1 462,9), прафесійная, навуковая і тэхнічная дзейнасць (Br1 119,1) і інш. Менш за ўсё налічана ў студзені работнікам сферы сельскай гаспадаркі (Br536,6 у раслінаводстве і Br577,3 у жывёлагадоўлі), рыбалоўства і рыбаводства (Br520,8), па доглядзе ў спецыялізаваных установах і ў сферы сацыяльных паслуг (Br508,1), творчай дзейнасці і забаў (Br543,1), работнікам бібліятэк, архіваў, музеяў і іншых устаноў культуры (Br489,5), цырульняў і салонаў прыгажосці (Br414,9).-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Новы дызайн беларускіх банкнотаў Праўленне Нацыянальнага банка Беларусі прыняло рашэнне аб правядзенні мадыфікацыі банкнотаў, што знаходзяцца ў абарачэнні, пры захаванні асноўных выяў на правым і адваротным баках, а таксама іх колернай гамы і памеру.