Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
24 красавіка 2018, 18:32

Сярэдняя зарплата ў Беларусі ў сакавіку павялічылася да Br926,8

24 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намінальная налічаная сярэдняя заработная плата работнікаў у Беларусі ў сакавіку 2018 года склала Br926,8, што на Br76,4 вышэй, чым у лютым, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Сталіца ў разрэзе рэгіёнаў лідзіруе па гэтым паказчыку: сярэдняя зарплата работнікаў Мінска за сакавік склала Br1 364,9 (тэмп росту да сакавіка 2017 года - 115 працэнтаў). У Мінскай вобласці яна склала Br895,2 (112,9 працэнта), у Брэсцкай - Br784,1 (111,9 працэнта), у Гродзенскай - Вr779,4 (112,6 працэнта). Сярэдні заработак у Гомельскай вобласці - Br818,3 (114,4 працэнта), у Магілёўскай - Br765,1 (112,1 працэнта), у Віцебскай - Br764,8 (112,8 працэнта).

У лютым бягучага года сярэдняя заработная плата склала Br850,4.

Структура найбольш высокааплатных сфер эканамічнай дзейнасці не змянілася. Самая вялікая налічаная сярэднямесячная заработная плата ў сакавіку 2018 года склалася ў галіне інфармацыі і сувязі (Br3349,6), у асноўным за кошт спецыялістаў сферы інфармацыйных тэхналогій і абслугоўвання (Br5092,5).

У лідарах таксама такія віды дзейнасці, як паветраны транспарт (Br2234,7), фінансавая і страхавая дзейнасць (Br1710,5), вытворчасць хімічных прадуктаў (Br1546,5), коксу і прадуктаў нафтаперапрацоўкі (Br1514,5), горназдабыўная прамысловасць (Br1533,1), прафесійная, навуковая і тэхнічная дзейнасць (Br1200,7).

Менш за ўсё налічана ў сакавіку работнікам сферы сельскай гаспадаркі (Br563,6 у раслінаводстве і Br608,2 у жывёлагадоўлі), рыбалоўства і рыбаводства (Br608,7), па доглядзе ў спецыялізаваных установах і ў сферы сацыяльных паслуг (Br536,3), творчай дзейнасці і забаў (Br574,5), работнікам бібліятэк, архіваў, музеяў і іншых устаноў культуры (Br524,4), цырульняў і салонаў прыгажосці (Br464).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі