Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
28 сакавіка 2017, 11:53

Сярэдняя зарплата бюджэтнікаў за люты павысілася на 1,4 працэнта да Br569,4 - Белстат

28 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У бюджэтных арганізацыях Беларусі намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата ў студзені-лютым 2017 года склала Br565, у лютым - Br569,4, што на Br7,9, або на 1,4 працэнта больш, чым у студзені 2017 года. Такія даныя апублікаваны на сайце Нацыянальнага статыстычнага камітэта, паведамляе БЕЛТА.

Рэальная заработная плата ў бюджэтных арганізацыях у студзені-лютым бягучага года ў параўнанні з адпаведным перыядам 2016-га зменшылася на 1,7 працэнта, у лютым у параўнанні са студзенем 2017 года яна павялічылася на 0,9 працэнта.

Паводле інфармацыі Белстата, намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата работнікаў арганізацый рэспублікі (без мікраарганізацый і малых арганізацый без ведамаснай падпарадкаванасці) у студзені-лютым 2017 года склала Br717,8, у тым ліку ў лютым - Br716,5, што на Br4,2, або на 0,6 працэнта менш, чым у студзені 2017 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі