Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
25 мая 2017, 18:42

Сярэдняя зарплата бюджэтнікаў за красавік узрасла на 0,6 працэнта - Белстат

25 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У бюджэтных арганізацыях Беларусі намінальная налічаная сярэдняя заработная плата ў красавіку 2017 года склала Br588,4 - гэта на Br3,6, або на 0,6 працэнта больш, чым у сакавіку. Аб гэтым паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

Намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата бюджэтнікаў у студзені-красавіку бягучага года склала Br575,8.

Паводле аператыўных статыстычных даных, рэальная заработная плата ў бюджэтных арганізацыях у студзені-красавіку 2017 года ў параўнанні з адпаведным перыядам 2016 года зменшылася на 0,7 працэнта.

Намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата работнікаў арганізацый рэспублікі (без мікраарганізацый і малых арганізацый без ведамаснай падпарадкаванасці) у студзені-красавіку 2017 года склала Br747,1, у тым ліку ў красавіку - Br776,7, што на Br6,1, або на 0,8 працэнта больш, чым у сакавіку 2017 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі