Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
03 мая 2017, 13:44

Сярэдняя працягласць беспрацоўя ў Беларусі знізілася да 3,8 месяца

3 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі сярэдняя працягласць беспрацоўя знізілася з 4 месяцаў у студзені-сакавіку 2016 года да 3,8 месяца ў студзені-сакавіку 2017-га, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.

Паводле слоў спецыялістаў, сярэдняя працягласць беспрацоўя знізілася і ў мужчын, і ў жанчын, і ў моладзі ва ўзросце да 30 гадоў. Так, гэты паказчык у беспрацоўных мужчын зменшыўся з 4 да 3,7 месяца, у жанчын - з 4,2 да 3,8 месяца, у моладзі - з 3,2 да 2,9 месяца.

У студзені-сакавіку бягучага года ў органы па працы, занятасці і сацыяльнай абароне па садзейнічанне ў працаўладкаванні звярнуліся 61,5 тыс. чалавек (107,8 працэнта да студзеня-сакавіка мінулага года), з іх 48,4 тыс. чалавек зарэгістраваны ў якасці беспрацоўных (101 працэнт). З улікам грамадзян, якія знаходзяцца на ўліку на 1 студзеня 2017 года, усяго мелі патрэбу ў працаўладкаванні 102,4 тыс. чалавек, з іх 83,7 тыс. беспрацоўных.

Узровень зарэгістраванага беспрацоўя на канец сакавіка бягучага года склаў 1 працэнт да колькасці эканамічна актыўнага насельніцтва (на канец сакавіка мінулага года - 1,2 працэнта).

Попыт на рабочую сілу ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года павысіўся: на канец сакавіка 2017 года ў органы па працы, занятасці і сацыяльнай абароне паступілі даныя аб наяўнасці 44,3 тыс. вакансій, што склала 151,7 працэнта да аналагічнага перыяду 2016 года. Патрэбнасць у работніках па рабочых прафесіях склала 52,6 працэнта ад агульнай колькасці вакансій супраць 47,6 працэнта на канец сакавіка 2016 года.

Колькасць беспрацоўных, якія знаходзяцца на ўліку ў органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, на канец сакавіка склала 43,4 тыс. чалавек, што на 18,9 працэнта менш, чым год таму.

Каэфіцыент напружанасці на рынку працы рэспублікі знізіўся з 1,8 беспрацоўнага на адну вакансію на 1 красавіка 2016 года да 1,0 на 1 красавіка 2017 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі