Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
17 чэрвеня 2016, 12:13

Сярэдняя пенсія па ўзросце плануецца на ўзроўні 40 працэнтаў сярэднямесячнай зарплаты - праект праграмы

17 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі суадносіны памеру сярэдняй пенсіі па ўзросце і сярэднямесячнай заработнай платы плануецца забяспечыць на ўзроўні не ніжэйшым за 40 працэнтаў. Гэта прадугледжана праектам праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2016-2020 гады, які будзе абмяркоўвацца на пятым Усебеларускім народным сходзе, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Мэта развіцця пенсійнай сістэмы - забеспячэнне яе фінансавай устойлівасці і сацыяльна прымальнага ўзроўню пенсій.

У праекце праграмы абазначаны галоўныя задачы пенсійнай сістэмы, якія давядзецца вырашыць у бягучым пяцігоддзі. Гэта адаптацыя да зменлівых эканамічных і дэмаграфічных умоў праз паступовае павышэнне агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту, аптымізацыю пенсійных расходаў. Прадугледжваецца падтрыманне ўзроўню пенсійнага забеспячэння, а таксама суадносін памеру сярэдняй пенсіі па ўзросце і сярэднямесячнай заработнай платы не ніжэй за 40 працэнтаў з улікам фінансавых магчымасцей дзяржавы. Гэтаму будзе садзейнічаць паступовае павышэнне патрабаванняў па ўзросце і стажы для назначэння пенсіі, стымуляванне працяглай легальнай працоўнай дзейнасці з выплатай абавязковых страхавых узносаў. Плануецца далейшае развіццё добраахвотнага страхавання дадатковых пенсій у страхавых арганізацыях.

Пенсіі будуць павышацца (індэксавацца) з улікам росту сярэднямесячнай заработнай платы работнікаў, бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва і фінансавых магчымасцей дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва.

Прадоўжыцца работа па заключэнні міжнародных дагавораў для суфінансавання дзяржавамі выплаты пенсій за работу грамадзян на іх тэрыторыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі