Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
20 ліпеня 2018, 15:01

Сярэдні кошт квадратнага метра жылля з дзяржпадтрымкай складае Br800

20 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сярэдні кошт 1 кв. м жылля з дзяржпадтрымкай складае Br800. Аб гэтым паведаміла сёння журналістам начальнік аддзела рэгулявання жыллёвай палітыкі Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Таццяна Затурэнская, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Арыенціровачна сярэдні кошт 1 кв. м жылля, пабудаванага з дзяржпадтрымкай, складае Br800. Думаю, што да канца года ён не павялічыцца. Мы ўтрымліваем гэты ўзровень, стараемся, каб кошт 1 кв. м жылля для льготных катэгорый грамадзян не павышаўся", - сказала Таццяна Затурэнская.

У студзені - чэрвені бягучага года для грамадзян, якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, уведзена ў эксплуатацыю 622,8 тыс. кв. м, або 37,1 працэнта ад агульнага аб'ёму ўведзенага жылля. У тым ліку з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкі пабудавана 413,5 тыс. кв. м. Усяго ў 2018 годзе з прадастаўленнем дзяржпадтрымкі намечана пабудаваць 900 тыс. кв. м жылля.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі