Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
17 мая 2018, 17:57

Сярэдні кошт 1 кв. м жылля ў Мінску з пачатку года павялічыўся на 6,5 працэнта

17 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сярэдні кошт 1 кв. м жылля ў Мінску з пачатку года павялічыўся на 6,5 працэнта, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Нацыянальным кадастравым агенцтве (НКА) Дзяржкаммаёмасці.

"У Мінску ў красавіку прадоўжыўся рост сярэдняга кошту 1 кв. м кватэр, гэты паказчык дасягнуў Br2,47 тыс. Прырост да студзеня 2018 года склаў 6,5 працэнта, тады сярэдні кошт складаў Br2,32 тыс. За год цана квадрата вырасла на 19 працэнтаў", - расказалі ў агенцтве.

З пачатку бягучага года ў сталіцы павялічыўся аб'ём рынку куплі-продажу жылля - як па колькасці прададзеных кватэр, так і па іх сумарным кошце. У красавіку 2018 года было заключана больш за 1,1 тыс. дагавораў куплі-продажу (без уліку продажу долей і пакояў), што на 18 працэнтаў больш у параўнанні са студзенем 2018 года, і на 2 працэнты - з красавіком 2017-га. На куплю кватэр у мінулым месяцы было патрачана больш за Br153 млн.

Доля здзелак на першасным рынку нерухомай маёмасці Мінска ў красавіку зменшылася на 41 працэнт у параўнанні са студзенем бягучага года. Узрос попыт на крэдыты для куплі жылля ў іпатэку, была набыта 31 кватэра, што складае 2,7 працэнта агульнай колькасці здзелак.

Статыстычная інфармацыя заснавана на даных рэестра цэн Нацыянальнага кадастравага агенцтва Дзяржкаммаёмасці.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі