Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
18 верасня 2017, 14:42

Сітуацыю з адключэннем электразабеспячэння з-за непагоды нельга назваць надзвычайнай - "Белэнерга"

18 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сітуацыю з адключэннем электразабеспячэння з-за непагоды нельга назваць надзвычайнай, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў ДВА "Белэнерга".

"У сувязі з неспрыяльнымі ўмовамі надвор'я 18 верасня (на большай частцы тэрыторыі краіны дажджы, у асобных раёнах - навальніцы, моцны парывісты вецер) зафіксаваны кароткачасовыя парушэнні электразабеспячэння спажыўцоў у населеных пунктах. Але сітуацыю з адключэннем электразабеспячэння з-за непагоды нельга назваць надзвычайнай", - адзначылі ў "Белэнерга".

Раніцай 18 верасня электразабеспячэння не было ў 12 населеных пунктах. На працягу першай паловы дня назіраўся нязначны рост колькасці адключэнняў у Брэсцкай, Мінскай і Гродзенскай абласцях, яны аператыўна ўстараняліся аварыйнымі брыгадамі. Паводле даных на 12.00, задзейнічана каля 54 брыгад з прымяненнем неабходнай тэхнікі. Брыгады працуюць над аднаўленнем участкаў паветраных ліній электраперадачы напружаннем 10 кВ, устараняюцца абрывы правадоў, выконваюцца адзіночныя заяўкі спажыўцоў па сетцы 0,4 кВ. Сярэдні час устаранення пашкоджанняў складае 1,5-2 гадзіны. Колькасць населеных пунктаў па краіне, электразабеспячэнне якіх было парушана, не перавышае парогавых значэнняў надзвычайнай сітуацыі (з пачатку сутак не перавышалася значэнне 0,25 працэнта ад агульнай колькасці населеных пунктаў).

Энергасістэмы Магілёўскай і Гомельскай абласцей працуюць у штатным рэжыме, на іх тэрыторыі адключэнні ў размеркавальных сетках адсутнічаюць.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі