Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
13 ліпеня 2018, 17:49

Сітуацыя з падтапленнямі з-за дажджу ў Мінску спакойная - МНС

13 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сітуацыя з падтапленнямі з-за дажджу ў Мінску спакойная, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС Вольга Мельчанка.

"Сітуацыя спакойная, мы прадаўжаем маніторынг", - адзначыла яна. Мінскія ратавальнікі выязджалі на адпампоўку вады з салона прыгажосці на вуліцы Рэвалюцыйнай, аднак іх дапамога ў выніку не спатрэбілася. Адпампавалі ваду работнікі КУП "Мінская спадчына".

Паводле апошніх даных, супрацоўнікі МНС адправіліся на вуліцу Кірава на адпампоўку вады ў двух пад'ездах. "У доме праводзіцца капітальны рамонт. Як мяркуецца, насціл, які ўстаноўлены да пад'езда, не вытрымаў ваду, якая там назбіралася", - растлумачыла афіцыйны прадстаўнік.

Як паведамлялася, падтапленне было зафіксавана ў канцы праспекта Пераможцаў, каля МКАД, камунальныя службы самастойна справіліся з ім.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі