Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 красавіка 2018, 12:44

Сістэму прадастаўлення безнаяўных жыллёвых субсідый удасканаляць у Беларусі

23 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сістэму прадастаўлення безнаяўных жыллёвых субсідый удасканаляць у Беларусі, паведаміў у эфіры тэлеканала "Беларусь 1" міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Аляксандр Церахаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Цяпер распрацаваны праект нарматыўна-прававога акта, які ўдасканальвае сістэму прадастаўлення безнаяўных жыллёвых субсідый. Дабаўляюцца новыя катэгорыі грамадзян-атрымальнікаў: маладыя мамы, якія знаходзяцца ў дэкрэтным водпуску па доглядзе дзіцяці да 3 гадоў, а таксама тыя, хто выхоўвае дзіця-інваліда і наглядае за састарэлымі грамадзянамі", - сказаў Аляксандр Церахаў.

Жыллёвы фонд у Беларусі знаходзіцца на асаблівым кантролі. "У мінулым годзе адрамантавана 2,6 млн кв.м жыллёвага фонду, у гэтым годзе планка стаіць больш значная - 2,9 млн кв.м. Ёсць праблема з пункту гледжання нарматыўнага тэрміну выканання работ па капітальным рамонце. Ёсць пэўныя праблемы з затрымкай у фінансаванні: як правіла, больш за ўсё грошы накіроўваюцца ўжо ў трэцім, чацвёртым кварталах, калі даводзіцца наганяць. Мы разумеем, што гэта прыводзіць да пэўных праблем у якасці", - адзначыў міністр.

У Беларусі распрацавана праграма па замене і мадэрнізацыі ліфтавага абсталявання тэрмінам на тры гады. "Больш за 10 тыс. ліфтаў павінна быць заменена альбо мадэрнізавана. Мяркуем, што праграма пачне працаваць ужо ў гэтым годзе. Думаю, што за тры гады мы паспяхова справімся. Новае сучаснае абсталяванне будзе пастаўляць "Магілёўліфтмаш". Гэта будуць ліфты з павялічаным тэрмінам эксплуатацыі - да 30 гадоў", - дадаў Аляксандр Церахаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі