Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
20 сакавіка 2017, 12:56

Сіноптыкі прагназуюць на гэтым тыдні цёплае і дажджлівае надвор'е

20 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цёплае і дажджлівае надвор'е чакаецца ў Беларусі на бягучым тыдні, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА намеснік начальніка службы метэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Святлана Рыбакова.

"У параўнанні з мінулымі выхаднымі тэмпературны фон павысіцца, і хоць у асобныя ночы яшчэ будзе падмарожваць, удзень паветра будзе прагравацца. Але без дажджоў не абыдзецца", - расказала сіноптык.

У аўторак пад уплывам атмасферных франтоў, што перамяшаюцца з Заходняй Еўропы, уначы па захадзе, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць ападкі, у асноўным у выглядзе дажджу. Уначы і раніцай у асобных раёнах, пераважна па ўсходзе Беларусі, магчымы туман і слабы галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 3 па ўсходзе да плюс 4 па захадзе. Удзень - 5-11 градусаў вышэй за нуль, па паўднёвым захадзе паветра прагрэецца да 12-15 градусаў.

У сераду ўначы пераважна ў заходніх і ўсходніх раёнах Беларусі, удзень пад уплывам чарговай сістэмы франтальных раздзелаў на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай месцамі магчымы слабы туман. Тэмпература паветра ўначы - 1-6 градусаў вышэй за нуль. Удзень будзе 3-10 цяпла, па паўднёвым усходзе паветра прагрэецца да 11-17 градусаў.

У чацвер уначы пераважна па паўднёва-ўсходняй частцы краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Удзень у асноўным будзе без ападкаў, толькі ў паўднёвых і заходніх раёнах магчымы кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 3 да плюс 3 градусаў, па паўднёвым усходзе - да плюс 6. Удзень - 7-12 градусаў цяпла, па поўдні - да плюс 14.

У пятніцу чарговая сістэма франтальных раздзелаў абумовіць уначы і раніцай на большай частцы тэрыторыі краіны, удзень у асобных раёнах кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай магчымы слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе ад нуля да плюс 6, удзень - 7-14 цяпла.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі