Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
25 мая 2016, 11:24

Шуневіч прапануе ўзмацніць меры бяспекі ў школах

25 мая, Мінск /Васіль Малашэнкаў - БЕЛТА/. Міністр унутраных спраў Беларусі Ігар Шуневіч лічыць неабходным узмацніць меры бяспекі ў школах. Аб гэтым ён заявіў сёння журналістам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Адказваючы на пытанне наконт нядаўняга нападзення вучня на настаўніка ў адной з мінскіх школ, міністр сказаў: "Ёсць сусветная практыка рэагавання на такія выпадкі, абароны выкладчыкаў. Гэта ўнутраная ахова школы, сістэма забеспячэння бяспекі жыццядзейнасці навучальнай установы. На жаль, сёння мы часта грэбуем такімі агульнапрынятымі спосабамі".

Ігар Шуневіч паведаміў, што праваахоўнікі знайшлі прыладу злачынства, якая была выкарыстана пры нападзенні на настаўніка, - нож.

Міністр падкрэсліў, што гэты выпадак нетыповы для Беларусі. "Ён сітуацыйны ў большай ступені, чым маючы нейкую сур'ёзную аснову. Тым больш што вучань характарызаваўся станоўча, - сказаў кіраўнік МУС. - Прэцэдэнт створаны. Будзем думаць, як пазбегнуць такога ў далейшым". Ігар Шуневіч мае намер абмеркаваць гэту тэму з міністрам адукацыі.

Як паведамлялася, 23 мая ўпраўленне Следчага камітэта па Мінску ўзбудзіла крымінульную справу па ч.1 арт.14 і ч.1 арт.139 КК (замах на забойства). "Папярэдне ўстаноўлена, што 23 мая каля 8.30 жанчына-настаўнік па тэлефоне паведаміла дачцэ, што адзін са старшакласнікаў нанёс ёй удар у шыю неўстаноўленым вострым прадметам", - растлумачылі ў Следчым камітэце.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі