Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
20 лістапада 2017, 11:34

Шумілін: "Таленавіта" - адна з першых праграм па падтрымцы маладых талентаў бізнесам

20 лістапада, Віцебск /Алёна Ціханава - БЕЛТА/. У Віцебску 18 лістапада дадзены старт новай рэгіянальнай праграме па падтрымцы юных вучоных і спартсменаў "Таленавіта", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У час стартавых мерапрыемстваў праекта больш за 400 старшакласнікаў вобласці змаглі сустрэцца з выдатнымі дзеячамі навукі і спорту, а пераможцы міжнародных прадметных алімпіяд і трыумфатары міжнародных юнацкіх спартыўных турніраў атрымалі прэміі.

Праграму, ініцыіраваную навукова-тэхнічным саветам медыка-фармацэўтычнага кластара "Саюз медыцынскіх, фармацэўтычных і навукова-адукацыйных арганізацый "Медыцына і фармацэўтыка - інавацыйныя праекты" падтрымаў Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях. Яго старшыня Аляксандр Шумілін падкрэсліў, што "Таленавіта" - адна з першых праграм па падтрымцы маладых талентаў з актыўным удзелам прыватнага бізнесу. Знамянальна і тое, што стартавала яна ў Год навукі.

"Дзяржава выбудоўвае сістэму падтрымкі маладых талентаў, ёсць спецыяльны Прэзідэнцкі фонд, прэміі атрымліваюць таленавітыя студэнты і маладыя вучоныя. Важнасць праграмы, якая стартавала ў Віцебскай вобласці, у тым, што мы пачынаем весці гэту работу разам з бізнесам, - падкрэсліў Аляксандр Шумілін. - Бізнес пачынае разумець, што без кадраў, без навукі ў высокатэхналагічным сектары нельга развівацца. А таму ў моладзь, навуку, развіццё трэба ўкладаць рэсурсы. Віцебская вобласць тут першая. Зразумела, гэту практыку і вопыт мы будзем старацца распаўсюдзіць на ўсю краіну".

Старшыня дзяржкамітэта адзначыў, што пераможцы праграмы "Таленавіта" ў далейшым змогуць атрымаць падтрымку і на рэспубліканскім узроўні. Адзін з напрамкаў - удзел у конкурсе інавацыйных распрацовак.

У Віцебску 18 лістапада прайшло першае пасяджэнне экспертнага савета праграмы, адбылася сустрэча са старшынёй Віцебскага аблвыканкама Мікалаем Шарстнёвым (праграма рэалізуецца пры падтрымцы Віцебскага аблвыканкама). У ліку экспертаў праграмы вядомыя спартсмены Вадзім Дзевятоўскі, Уладзіслаў Ганчароў, Вадзім Стральцоў, Арвідас Сабоніс (Літва). Навуковую сферу ў экспертным савеце прадставяць рэктары і вучоныя ВНУ. Сярод спецыяльных гасцей, якія прыехалі ў Віцебск падтрымаць праект, намеснік міністра спорту і турызму Міхаіл Партной.

Члены экспертнага савета наведалі агульнаадукацыйныя навучальныя ўстановы і спартыўныя школы, адбылася сустрэча членаў экспертнага савета з прызёрамі абласных і рэспубліканскіх алімпіяд (вучнямі 8-11 класаў), навучэнцамі, якія дасягнулі добрых рэзультатаў у спорце, лепшымі студэнтамі, настаўнікамі і выкладчыкамі. Мерапрыемства прайшло ў фармаце адкрытага дыялогу "Старт да поспеху" ў Віцебскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі