Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
18 жніўня 2017, 09:31

Штучнага змяншэння лічбаў прыёму ў ВНУ не будзе - Жарко

18 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад не збіраецца штучна скарачаць колькасць паступаючых у ВНУ. Аб гэтым заявіў у эфіры тэлеканала "Беларусь 1" намеснік прэм'ер-міністра Васіль Жарко.

Паводле яго слоў, ужо цяпер назіраецца некаторае змяншэнне набору, у гэтым годзе ў ВНУ паступае на 7 працэнтаў менш, чым у мінулым, затое ў прафесійна-тэхнічныя вучылішчы і ССНУ больш.

Васіль Жарко адзначыў, што набор у ВНУ планавалі рэктары. Рэктару выгадна, каб было больш студэнтаў-платнікаў. Цяпер вырашана, што кантрольныя лічбы прыёму павінна вызначаць эканоміка - у адпаведнасці з колькасцю, неабходнай для той ці іншай галіны. Магчыма, не будзе істотнага змяншэння лічбаў прыёму, галоўнае, каб паступалі тыя людзі, якія могуць вучыцца і ў далейшым стануць кваліфікаванымі спецыялістамі, сказаў віцэ-прэм'ер.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі