Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
10 красавіка 2018, 15:12

Шматпавярховыя будынкі з тэхналогіяй "разумны дом" з'явяцца ў Беларусі ў 2019 годзе

10 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Шматпавярховыя будынкі з тэхналогіяй "разумны дом" з'явяцца ў Беларусі ў 2019 годзе. Аб гэтым сёння журналістам паведаміў намеснік прэм'ер-міністра Анатоль Калінін, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Анатоль Калінін адзначыў, што ў Беларусі больш за 20 тыс. індывідуальных дамоў аснашчаны разумнымі тэхналогіямі ў быце. "Стаіць задача пабудаваць некалькі шматпавярховых дамоў, якія будуць аснашчаны самымі апошнімі дасягненнямі ў галіне ІТ-індустрыі. Праекціроўка пачалася. Я думаю, што ў наступным годзе мы атрымаем такія дамы для нашых грамадзян", - сказаў ён.

Віцэ-прэм'ер падкрэсліў, што воблачныя тэхналогіі могуць прымяняцца не толькі ў сектарах жыллёва-камунальнай гаспадаркі, прамысловасці, транспарту, аховы здароўя. "Яны павінны закрануць усе галіны эканомікі. Воблачныя тэхналогіі могуць надаць імпульс развіццю эканомікі краіны ў цэлым. Мы павінны іх развіваць", - упэўнены Анатоль Калінін.

Беларусь на ўсіх сусветных пляцоўках павінна адпавядаць іміджу IT-краіны. "У нас паспяхова працуе Парк высокіх тэхналогій. У гэтым годзе павінны пачаць будаўніцтва цэнтра па кіраванні транспартным рухам. Пачнём праекціроўку і будаўніцтва інтэлектуальнай транспартнай сістэмы Мінска. ІТ-індустрыя пранізвае ўсе галіны эканомікі і дае магчымасць развівацца", - заявіў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі