Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
21 мая 2019, 14:52

Шматдзетныя сем'і ў Беларусі будуць стаяць у чарзе на жыллё не больш за год

21 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Шматдзетныя сем'і, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, з 2021 года будуць накіроўвацца на будаўніцтва жылля на працягу 12 месяцаў з моманту пастаноўкі на ўлік. Прадугледжаны адпаведныя механізмы, паведаміла журналістам у прэс-цэнтры БЕЛТА начальнік галоўнага ўпраўлення горадабудаўніцтва, праектнай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай палітыкі Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Беларусі Вольга Верамей, каменціруючы план мерапрыемстваў па рэалізацыі Дырэктывы нумар 8 "Аб прыярытэтных напрамках развіцця будаўнічай галіны".

"Мясцовыя органы ўлады выдзелілі дастатковую колькасць зямельных участкаў, якія могуць прапаноўвацца шматдзетным сем'ям. Да 2021 года чарга будзе фарміравацца так, каб на працягу года з моманту пастаноўкі на ўлік шматдзетныя сем'і маглі накіроўвацца на будаўніцтва жылля", - адзначыла Вольга Верамей.

Планы - графікі ўзвядзення жылых дамоў для гэтай катэгорыі чаргавікоў будуць распрацоўвацца і зацвярджацца штогод. Таксама пры фарміраванні жыллёвай праграмы неабходна будзе штогод уводзіць у эксплуатацыю не менш за 135 тыс. кв. м арэнднага жылля, у тым ліку за кошт бюджэтных сродкаў - не менш за 90 тыс. кв. м.

Вызначана таксама ўвядзенне ў практыку страхавання прафесійнай адказнасці праектнай арганізацыі за распрацаваную праектную дакументацыю.

У сакавіку бягучага года Прэзідэнт падпісаў Дырэктыву нумар 8 "Аб прыярытэтных напрамках развіцця будаўнічай галіны". У сярэдзіне мая пастановай Савета Міністраў зацверджаны план па яе рэалізацыі, які ўключае 60 мерапрыемстваў па розных напрамках.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі