Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
14 жніўня 2018, 11:11

Школьныя лінейкі ў Беларусі пройдуць 31 жніўня і 1 верасня

14 жніўня, Мінск /Вераніка Пуставіт - БЕЛТА/. Школьныя лінейкі ў Беларусі пройдуць 31 жніўня і 1 верасня. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення выхаваўчай работы і маладзёжнай палітыкі Міністэрства адукацыі Эдуард Тамільчык.

"Урачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню ведаў, - сустрэчы з класнымі кіраўнікамі, лінейкі - пройдуць 31 жніўня і 1 верасня. Першы ўрок будзе прысвечаны Году малой радзімы і пройдзе пад назвай "Мне выпала шчасце тут нарадзіцца...", - расказаў прадстаўнік міністэрства.

Паводле яго слоў, метадычныя рэкамендацыі па правядзенні першага ўрока ў бліжэйшы час будуць размешчаны на інтэрнэт-партале Міністэрства адукацыі і апублікаваны ў "Настаўніцкай газеце".

Эдуард Тамільчык дадаў, што на мерапрыемствы будуць запрошаны прадстаўнікі шэфскіх прадпрыемстваў, грамадскіх аб'яднанняў, беларускія пісьменнікі, вядомыя выпускнікі ўстаноў адукацыі, значныя грамадскія і дзяржаўныя дзеячы, медыйныя персоны.

Плануецца ўдзел кіраўнікоў рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання ва ўрачыстых мерапрыемствах у школах на сваёй малой радзіме.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі