Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
12 лютага 2016, 10:57

Школьнікаў Раціцкай школы сёння выпішуць дадому

12 лютага, Гродна /Кар. БЕЛТА/. Школьнікаў Раціцкай школы, шпіталізаваных 11 лютага ў бальніцу з сімптомамі атручэння невядомай этыялогіі, сёння выпішуць дадому. Аб гэтым паведаміў карэспандэнту БЕЛТА намеснік міністра аховы здароўя Беларусі Ігар Ласіцкі.

"Стан усіх дзяцей здавальняючы і не выклікае апасенняў. Пасля ранішняга агляду ўрачы адпусцяць дамоў усіх дзяцей, іх самаадчуванне гэта дазваляе", - сказаў ён. Школьнікі ўжо вечарам адчувалі сябе добра, але на ўсялякі выдападак вырашана было пакінуць іх пад наглядам урачоў да раніцы, растлумачыў субяседнік.

Прычыну здарэння ў школе высвятляюць кампетэнтныя органы.

11 лютага каля 12.30 дзяжурны фельчар хуткай медыцынскай дапамогі паведаміў у службу 101 аб масавым паступленні дзяцей з прыкметамі атручэння. У Гродзенскую абласную клінічную бальніцу ў выніку былі дастаўлены 42 вучні сярэдняй школы аграгарадка Рацічы Гродзенскага раёна, 4 знаходзіліся ў рэанімацыі.

Высветлілася, што ў дзяцей, якія займаліся на другім паверсе школы, адбылося рэзкае пагаршэнне здароўя (галавакружэнне, ірвота, павышэнне тэмпературы цела і артэрыяльнага ціску). Праведзеныя замеры паветра на колькасць шэрага хімічных рэчываў паказалі, што небяспечнай канцэнтрацыі няма, радыяцыйны фон не перавышаны. Цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя таксама праводзіць замеры на наяўнасць шкодных рэчываў, вынікі якіх будуць вядомы пазней.

У Гродне таксама працуе група медыкаў з Мінска - таксіколаг, дзіцячы анестэзіёлаг-рэаніматолаг, дзіцячы інфекцыяніст і неўролаг - на чале з намеснікам міністра аховы здароўя Ігарам Ласіцкім.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі