Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
18 верасня 2017, 09:53

Шэсць тон кавуноў з прэзідэнцкага поля прывезлі вучні Астрашыцка-Гарадоцкай школы для жыхароў дома-інтэрната

18 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Амаль шэсць тон кавуноў з прэзідэнцкага поля прывезлі вучні Астрашыцка-Гарадоцкай школы жыхарам падшэфнага дома-інтэрната для пенсіянераў і інвалідаў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Салодкую ягаду прывезлі Мікалай Лукашэнка са сваімі аднакласнікамі, а таксама старшакласнікі з гэтай жа школы.

Вядома, усім не цярпелася пакаштаваць, якімі выдаліся кавуны новага ўраджаю, таму спачатку разгрузілі іх часткова, сфатаграфаваліся на памяць і адправіліся на чаяпіцце. Тым больш што акрамя кавуноў у дом-інтэрнат прывезлі і салодкія падарункі - тарты і пірожныя. У адказ дзяцей напаілі чаем са смачнай дамашняй выпечкай.

Кожны прыезд дзяцей - вялікая падзея і свята ў доме-інтэрнаце, хоць і прыязджаюць сюды школьнікі пастаянна - на святы, суботнікі і проста ў госці. Таму і размова за чаем выдалася душэўная: гаварылі аб поспехах у вучобе, захапленнях, яркіх падзеях, якімі запоўнілася лета.

Ну і пасля чаяпіцця зноў узяліся за работу - школьнікі разгрузілі ўвесь астатні ўраджай.-0-

Фота Андрэя Стасевіча

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі