Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
22 верасня 2017, 09:08

Сезон работы фантанаў завяршаецца ў Мінску

22 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сезон работы фантанаў завяршаецца сёння ў Мінску, паведамілі БЕЛТА ва УП "Мінскзялёнбуд".

Цырымонія запуску фантанаў у бягучым годзе адбылася 14 красавіка каля самага вяліка па плошчы гарадскога фантана, размешчанага перад Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатрам оперы і балета.

Усяго на балансе прадпрыемства знаходзяцца 34 фантаны. Самым вялікім па колькасці струменяў з'яўляецца фантан на плошчы Незалежнасці, лідар па вышыні і магутнасці - "Парус" на Камсамольскім возеры. Старэйшы гарадскі фантан - "Хлопчык з лебедзем", устаноўлены ў 1874-м, - быў поўнасцю рэканструяваны ў мінулым годзе. Фантан-шырма ў раёне Нацыянальнай бібліятэкі размяшчаецца на воднай гладзі і ўнікальны тым, што струмень распыляецца веерам у выглядзе найдрабнейшага вадзянога пылу.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі