Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
18 кастрычніка 2019, 10:29

Сёння апошні дзень анлайн-перапісу насельніцтва

18 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сёння ў Беларусі завяршаецца этап анлайн-перапісу насельніцтва. Зарэгістравацца для запаўнення анкеты праз інтэрнэт можна будзе да 23.59.59, паведамляе БЕЛТА.

У інтэрнэт-перапісе насельніцтва, паводле даных на 9.30 18 кастрычніка, прынялі ўдзел ужо больш за 1,833 млн чалавек.

Для анлайн-перапісу быў выдзелены доўгі перыяд - з 4 па 18 кастрычніка. Паралельна працуюць мабільныя стацыянарныя ўчасткі па заяўках арганізацый. Беларусам прадаставілі права выбару - запоўніць апытальныя лісты самастойна па інтэрнэце, на стацыянарным участку або нават на сваім рабочым месцы, калі арганізацыя выкарыстоўвае магчымасці мабільных участкаў.

Карыстальнікі інтэрнэту могуць запоўніць анкету самастойна па адрасах www.перепись.бел і www.census.by, выкарыстоўваючы пры гэтым рэсурс міжбанкаўскай сістэмы ідэнтыфікацыі. Гэта могуць зрабіць як зарэгістраваныя, так і незарэгістраваныя карыстальнікі МСІ. Першыя - увайшоўшы з дапамогай лагіна і пароля, другія - праз СМС-код (пазначыўшы свой ідэнтыфікацыйны нумар і нумар мабільнага тэлефона). Прайшоўшы працэдуру ўваходу, чалавек атрымае папярэдне запоўнены перапісны ліст, дзе ўжо будуць пазначаны прозвішча, імя, імя па бацьку, асабісты нумар, дата і месца нараджэння. Застанецца дапоўніць яго інфармацыяй, якой не хапае. Такім чынам можна перапісаць не толькі сябе, але і ўсю сваю сям'ю.

З 4 кастрычніка пачалі працаваць стацыянарныя ўчасткі (усяго іх 644), на сайце Белстата размешчана інтэрактыўная карта з іх адрасамі, а таксама графікам работы. Гэтыя пункты будуць даступны ўвесь перыяд перапісу - да 30 кастрычніка. Перапісацца можна на любым стацыянарным участку незалежна ад месца жыхарства. Перапісчыкі ж выйдуць па адрасах пражывання рэспандэнтаў 21 кастрычніка.

Адна з галоўных задач перапісу - устанавіць максімальна дакладную колькасць насельніцтва краіны. Белстат разлічвае, што з выкарыстаннем усіх найноўшых навацый атрымаецца перапісаць максімальную колькасць людзей. Дарэчы, на 1 жніўня ў Беларусі пражывала 9 млн 454,1 тыс. чалавек.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі