Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
06 верасня 2019, 20:01

Сем'ям з дзецьмі на падрыхтоўку да школы ў бягучым годзе аказана дапамога на Br17,4 млн

6 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Да новага навучальнага года асобным катэгорыям сем'яў з дзецьмі аказана дапамога ў памеры Br17,4 млн, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.

"З 1 чэрвеня па 2 верасня бягучага года шматдзетным, малазабяспечаным сем'ям і сем'ям з ліку іншых сацыяльна слабаабароненых катэгорый на падрыхтоўку дзяцей да новага навучальнага года аказана дапамога ў памеры Br17,4 млн", - паведамілі ў Мінпрацы.

Пры гэтым за кошт дзяржаўных сродкаў дапамога аказана на суму Br12,7 млн, прадпрыемствамі і арганізацыямі па месцы работы бацькоў - Br4,4 млн. У агульнай суме дапамогі ўлічаны дабрачынная, гуманітарная і іншыя віды - для гэтага ва ўсіх рэгіёнах краіны праводзіліся спецыяльныя акцыі і марафоны.

Як паведамлялася раней, у бягучым годзе аднаразовую матэрыяльную дапамогу да навучальнага года па падпраграме "Сям'я і дзяцінства" дзяржпраграмы "Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь" планавалася аказаць прыкладна 189 тысячам дзяцей са шматдзетных сем'яў. Традыцыйна ў рамках дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі атрымалі выплаты на набыццё адзення, абутку, канцылярскіх прылад малазабяспечаныя сем'і. Выдзяляліся і сродкі з Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі