Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
25 кастрычніка 2016, 14:52

Сельгасарганізацыі Беларусі завяршаюць уборку бульбы

25 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сельскагаспадарчыя арганізацыі Беларусі завяршаюць уборку бульбы. Паводле аператыўнай інфармацыі, на 25 кастрычніка ўбрана 36,9 тыс. га, або 99,9 працэнта запланаванай плошчы. Такая інфармацыя размешчана на сайце Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, паведамляе БЕЛТА.

У цэлым па рэспубліцы накапана 927,6 тыс. т бульбы, што на 75,8 тыс. т менш, чым на аналагічную дату мінулага года.

Разам з тым сярэдняя ўраджайнасць вышэйшая за мінулагоднюю і складае 251,7 ц/га супраць 217,9 ц/га. Самая высокая - у гаспадарках Мінскай і Віцебскай абласцей, дзе з кожнага гектара атрымалі па 294,4 ц і 282 ц адпаведна.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі