Сцяг Чацвер, 2 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
09 красавіка 2024, 15:14

Савет ЕЭК 12 красавіка разгледзіць пытанні лекавага забеспячэння і тэхрэгулявання

Фота з архіва
Фота з архіва
9 красавіка, Мінск /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Пасяджэнне Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі з удзелам віцэ-прэм'ераў краін Еўразійскага эканамічнага саюза пройдзе 12 красавіка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ЕЭК.

Плануецца ўнесці змяненні ў план мерапрыемстваў па рэалізацыі стратэгіі еўразійскай эканамічнай інтэграцыі да 2025 года, разгледзець прапановы Расіі аб маркіроўцы асобных тавараў лёгкай прамысловасці і некаторыя пытанні прымянення мытнай працэдуры часовага ўвозу, устанавіць стаўку ўвазной мытнай пошліны ў дачыненні да тэрэфталевай кіслаты і яе солей.

У сферы тэхнічнага рэгулявання намечана ўнесці змяненні ў адзіны пералік прадукцыі, у дачыненні да якой устанаўліваюцца абавязковыя патрабаванні, а таксама ў тэхрэгламент "Аб бяспецы абсталявання для работы ў выбухованебяспечных асяроддзях".

Членам Савета ЕЭК прадставяць вынікі маніторынгу і аналізу вынікаў рэалізацыі плана мерапрыемстваў па павышэнні ўзроўню забяспечанасці стратэгічна важнымі лекавымі прэпаратамі і фармацэўтычнымі субстанцыямі для медпрымянення, вытворчасць якіх павінна быць забяспечана ў ЕАЭС. Плануецца таксама ўнесці змяненні ў правілы правядзення фармацэўтычных інспекцый, даследаванняў біяэквівалентнасці лекавых прэпаратаў у рамках ЕАЭС, у правілы рэгулявання абарачэння ветэрынарных лекавых сродкаў на мытнай тэрыторыі ЕАЭС.

Акрамя таго, будзе абмеркаваны шэраг іншых пытанняў еўразійскай інтэграцыі.

Беларусь у Савеце ЕЭК прадстаўляе віцэ-прэм'ер Ігар Петрышэнка.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі