Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Саўмін зацвердзіў пералік друкаваных СМІ, якім у 2018 годзе будзе аказвацца падтрымка з бюджэту

Грамадства 29.12.2017 | 09:00
Фота з архіва
Фота з архіва

29 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Савет Міністраў Беларусі зацвердзіў пералік друкаваных СМІ, рэдакцыям якіх у 2018 годзе будзе аказвацца падтрымка з бюджэту. Адпаведнае рашэнне змешчана ў пастанове нумар 1004 ад 26 снежня 2017 года, апублікаванай сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Падтрымка з рэспубліканскага бюджэту будзе аказвацца ў 2018 годзе рэдакцыям 23 друкаваных сродкаў масавай інфармацыі. Размова ідзе аб такіх СМІ, як "Алеся", "Беларускі гістарычны часопіс", "Беларусь. Belarus", "Белорусская нива", "Бярозка", "Вместе!", "Вясёлка", "Журнал специального назначения", "Звязда", "Знамя юности", "Зорька", "Культура", "Літаратура і мастацтва", "Маладосць", "Народная асвета", "Народная газета", "Нёман", "Полымя", "Родная прырода", "Рэспубліка", "Советская Белоруссия", "Спортивная панорама", The Minsk Times (дадатак "Голас Радзімы").-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Вынікі "Тыдня лесу - 2018" "Тыдзень лесу - 2018" быў прымеркаваны да Года малой радзімы і прысвечаны аднаўленню лясоў, што пацярпелі ад масавага распаўсюджвання насякомых-шкоднікаў у 2017 годзе.