Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
13 ліпеня 2017, 09:20

Саўмін вызначыў парадак прадстаўлення дэкларацый аб даходах і маёмасці па патрабаванні падатковага органа

13 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад вызначыў парадак прадстаўлення фізасобамі дэкларацый аб даходах і маёмасці па патрабаванні падатковага органа. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 11 ліпеня 2017 года нумар 516, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.

Пастановай зацверджана палажэнне аб парадку выпатрабавання падатковым органам дэкларацыі аб даходах і маёмасці, ажыццяўлення кантролю ў сферы дэкларавання фізічнымі асобамі даходаў і маёмасці па патрабаванні падатковых органаў. Дакументам таксама зацверджана форма дэкларацыі аб даходах і маёмасці для асоб, якія прадстаўляюць яе па пісьмовым патрабаванні падатковага органа.

Патрабаванне аб прадстаўленні дэкларацыі складаецца ў пісьмовай форме ў двух экзэмплярах. Першы ўручаецца фізасобе асабіста пад роспіс або накіроўваецца па пошце заказным пісьмом з паведамленнем аб атрыманні. Другі экзэмпляр захоўваецца ў падатковым органе.

Калі патрабаванне аб прадстаўленні дэкларацыі адпраўляецца па пошце фізасобе ў сельскую мясцовасць, падатковы орган адначасова накіроўвае бланк дэкларацыі аб даходах і маёмасці.

Тэрмін прадстаўлення дэкларацыі аб даходах і маёмасці можа быць перанесены па рашэнні міністра па падатках і зборах, яго намеснікаў, начальнікаў інспекцый МПЗ, іх намеснікаў па прычыне часовай непрацаздольнасці фізасобы, знаходжання яе за межамі Беларусі або іншай прычыне. Пры гэтым тэрмін прадстаўлення дэкларацыі можа быць перанесены не больш як на 3 месяцы з дня атрымання патрабавання аб яе прадстаўленні.

Пастанова ўступае ў сілу з 15 ліпеня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі