Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
19 ліпеня 2017, 14:37

Саўмін урэгуляваў разлік безнаяўных жыллёвых субсідый у ацяпляльны сезон

19 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Савет Міністраў урэгуляваў парадак прадастаўлення безнаяўных жыллёвых субсідый з улікам ацяпляльнага сезона, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар прэм'ер-міністра Беларусі Уладзіслаў Сычэвіч, каменціруючы пастанову Савета Міністраў ад 18 ліпеня 2017 года нумар 535.

Пастанова нумар 535 падрыхтавана па выніках зваротаў, якія паступілі ад службаў субсідзіравання, а таксама ў сувязі з прыняццем пастановы Савета Міністраў ад 16 снежня 2016 года нумар 1035 (аб тарыфах на некаторыя віды ЖКП на 2017 год).

Уладзіслаў Сычэвіч нагадаў, што безнаяўныя жыллёвыя субсідыі прадастаўляюцца, калі штомесячная сума платы за ЖКП, а таксама пакрыцця расходаў на электраэнергію перавышае 20 працэнтаў сярэднямесячнага сукупнага даходу грамадзяніна (сям'і), які пражывае ў горадзе, пасёлку гарадскога тыпу; 15 працэнтаў - у сельскім населеным пункце. Нормы спажывання ЖКП для разліку безнаяўных жыллёвых субсідый зацверджаны пастановай Саўміна ад 30 верасня 2016 года нумар 789.

Разам з тым, улічваючы, што пачатак і заканчэнне ацяпляльнага перыяду залежаць ад тэмпературнага рэжыму і не могуць быць спрагназаваны службай субсідзіравання загадзя, не ўяўляецца магчымым правільна вызначыць суму субсідыі ў месяцы пачатку і заканчэння ацяпляльнага перыяду (у кастрычніку і красавіку). Для гэтага быў праведзены аналіз ацяпляльных перыядаў з 2013 года па 2016 год у разрэзе абласцей і Мінска. "Акрамя істотных разыходжанняў на працягу шэрага гадоў у частцы ўстанаўлення пачатку і канца ацяпляльнага перыяду, трэба адзначыць і той факт, што нават у адным ацяпляльным перыядзе ў розных абласцях могуць адрознівацца даты пачатку і заканчэння ўключэння ацяплення. Так, напрыклад, максімальнае разыходжанне ў аналізуемым перыядзе зафіксавана ў 2014 годзе, калі розніца ў пачатку ўключэння ацяплення паміж абласцямі склала больш за два тыдні", - растлумачыў Уладзіслаў Сычэвіч.

На дату ўключэння ацяплення ўплываюць тэмпературныя ўмовы, прадбачыць якія немагчыма. Розныя ўмовы надвор'я адзначаюцца і ў розных рэгіёнах Беларусі. Пры гэтым пастановай Саўміна ад 30 верасня 2016 года нумар 789 "Аб устанаўленні норм (нарматываў) спажывання жыллёва-камунальных паслуг для разліку безнаяўных жыллёвых субсідый" устаноўлены адзіныя для ўсіх грамадзян нормы, якія маюць разліковы характар і накіраваны на тое, каб максімальна ўлічыць інтарэсы насельніцтва.

З улікам гэтага пастановай нумар 535 прапісана, што для разліку платы за паслугу цеплазабеспячэння (ацяплення) у адпаведнасці з зацверджанай нормай (0,026 Гкал на 1 кв. м агульнай плошчы жылога памяшкання) будзе выкарыстоўвацца працягласць ацяпляльнага перыяду з 15 кастрычніка па 15 красавіка. Пры гэтым у выпадку несупадзення фактычнага ацяпляльнага перыяду з прынятым у якасці разліковай велічыні, пераразлік субсідыі не будзе праводзіцца.

Уладзіслаў Сычэвіч таксама нагадаў, што пастановай нумар 1035 устаноўлены гранічна дапушчальныя тарыфы, а таксама памеры пакрыцця насельніцтвам расходаў арганізацый, якія ажыццяўляюць эксплуатацыю жыллёвага фонду і (або) прадастаўляюць жыллёва-камунальныя паслугі, на 2017 год.

Згодна з пастановай нумар 535, гранічны памер пакрыцця расходаў на электраэнергію, якая выкарыстоўваецца на работу ліфта, складае Br0,47 з аднаго пражываючага ў месяц (раней Br0,26), гранічна дапушчальны субсідзіруемы дзяржавай тарыф на тэхнічнае абслугоўванне ліфта таксама ўстаноўлены ў памеры Br1,19 з аднаго пражываючага ў месяц (раней Br0,6911).

Пры прымяненні нарматыву, зацверджанага пастановай нумар 789, у грамадзян узнікалі абгрунтаваныя звароты аб заніжэнні памеру субсідый. На падставе выкладзенага прынята рашэнне аб распаўсюджванні дзеяння пастановы на адносіны, якія ўзніклі з 1 студзеня 2017 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі