Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
09 снежня 2016, 17:50

Саўмін скарэкціраваў парадак пакрыцця сродкаў, затрачаных дзяржавай на падрыхтоўку работнікаў

9 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Савет Міністраў пастановай ад 7 снежня 2016 года нумар 998 унёс змяненні і дапаўненні ў Палажэнне аб парадку пакрыцця ў рэспубліканскі і (або) мясцовыя бюджэты сродкаў, затрачаных дзяржавай на падрыхтоўку навуковага работніка вышэйшай кваліфікацыі, спецыяліста, рабочага, служачага. Адпаведная інфармацыя размешчана на афіцыйным сайце беларускага ўрада, паведамляе БЕЛТА.

У прыватнасці, выкладзены ў новай рэдакцыі парадак разліку сродкаў, затрачаных дзяржавай на падрыхтоўку рабочага, спецыяліста, навуковага работніка і кампенсуемых у выпадку неадпрацоўкі выпускнікамі ўстаноў прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі па размеркаванні.

Акрамя таго, дакументам удакладнены нормы бюджэтнай класіфікацыі, спрошчана формула разліку кампенсуемых сродкаў.

З сумы расходаў, што пакрываюць грамадзяне, выключаны расходы на сацыяльную падтрымку (стыпендыі, прадастаўленне бясплатнага харчавання для асобных катэгорый навучэнцаў, расходы на ўтрыманне інтэрнатаў), а таксама расходы на атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі пры атрыманні адукацыі ва ўстановах прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі на аснове агульнай базавай адукацыі з атрыманнем агульнай сярэдняй адукацыі.

Для паўнаты рэгулявання ўключаны раней не адлюстраваныя ў заканадаўстве: умова, што ў суму кампенсуемых грамадзянамі сродкаў не ўключаецца перыяд іх водпускаў (акадэмічных і па доглядзе дзіцяці, службы ва Узброеных Сілах), нормы аб разліку сумы сродкаў пры атрыманні адукацыі ў розных установах адукацыі.

Гэта пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі