Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
10 лістапада 2017, 15:22

Саўмін пашырыў пералік месц, дзе павінна абавязкова весціся Кніга заўваг і прапаноў

10 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пастановай Савета Міністраў нумар 831 ад 4 лістапада 2017 года дапоўнены пералік месц, у якіх абавязкова павінна весціся Кніга заўваг і прапаноў. Адпаведная пастанова апублікавана сёння на Нацыянальным прававым партале, паведамляе БЕЛТА.

Згодна з дакументам, Кніга заўваг і прапаноў цяпер абавязкова павінна весціся ў месцах прадастаўлення мікрапазык (заключэння дагавораў мікрапазыкі) і ў месцах ажыццяўлення лізінгавай дзейнасці.

Пастанова ўступае ў сілу праз тры месяцы пасля яе афіцыйнага апублікавання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі