Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
19 красавіка 2017, 11:58

Сацапытанне: 70 працэнтаў студэнтаў упэўнены, што знойдуць работу па спецыяльнасці ў Беларусі

19 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Большасць студэнтаў (70 працэнтаў) упэўнены, што змогуць знайсці работу па спецыяльнасці ў Беларусі. Аб гэтым сведчаць вынікі сацыялагічнага даследавання "Працаўладкаванне моладзі: праблемы і перспектывы", якое праводзілася з 20 па 31 сакавіка 2017 года, паведамілі БЕЛТА ў маладзёжнай лабараторыі сацыялагічных даследаванняў ЦК ГА "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі".

Так, 35 працэнтаў студэнтаў мяркуюць, што змогуць знайсці работу, паколькі іх спецыяльнасць запатрабавана, 32 працэнты лічаць, што валодаюць дастатковымі навыкамі ў сваёй галіне ведаў для канкурэнцыі на рынку працы, 31 працэнт спадзяюцца на свае сілы і вераць, што ім пашанцуе. Яшчэ 25 працэнтаў упэўнены ў паспяховым працаўладкаванні, паколькі ўжо маюць вопыт работы па спецыяльнасці. Больш за палову рэспандэнтаў (75 працэнтаў) не шкадуюць аб выбары сваёй спецыяльнасці вышэйшай адукацыі.

Сярод усіх апытаных цяпер працуюць 45 працэнтаў рэспандэнтаў. Каля 31 працэнта рэспандэнтаў знайшлі сваё цяперашняе месца работы за некалькі дзён, для 30 працэнтаў спатрэбіўся месяц, 20 працэнтаў апытаных шукалі месца работы каля двух-трох месяцаў, а 11 працэнтаў - амаль паўгода. Для 40 працэнтаў цяперашняе рабочае месца з'яўляецца першым, для 29 працэнтаў - другім, 25 працэнтаў рэспандэнтаў паспелі змяніць два-тры месцы. Амаль 2 працэнты рэспандэнтаў змянілі больш за шэсць месц работы.

Арганізатары сацдаследавання таксама вывучылі, як ацэньвае моладзь сваё цяперашняе рабочае месца. Як аказалася, менш за ўсё рэспандэнты задаволены ўзроўнем прэстыжу сваёй прафесіі (14 працэнтаў), магчымасцямі павышэння па кар'ернай лесвіцы (20 працэнтаў) і атрымання скідак і бясплатнага навучання (34 працэнты). Часцей за ўсё моладзь не схільна скардзіцца на адносіны ў калектыве (60 працэнтаў поўнасцю імі задаволены), адносіны з кіраўніцтвам (65 працэнтаў) і размяшчэнне офіса (56 працэнтаў).

У маладзёжнай лабараторыі расказалі, што сярод апытанай працуючай моладзі 38 працэнтаў хацелі б змяніць месца, а 49 працэнтаў палічылі б за лепшае гэтага не рабіць. Астатнія не змаглі даць адказ. Палова працуючых рэспандэнтаў (50 працэнтаў) працуюць па сваёй спецыяльнасці, 27 працэнтаў - не па сваёй, але ў той жа прафесійнай галіне, 23 працэнты працуюць у зусім іншай сферы, не па сваёй адукацыі. "Самымі частымі прычынамі работы не па спецыяльнасці рэспандэнты называюць адсутнасць вопыту работы, без якога іх не бяруць на жаданую пасаду (33 працэнты), нізкую аплату працы ў гэтай сферы (29 працэнтаў), адсутнасць вакансій (19 працэнтаў) і нежаданне працаваць па сваёй спецыяльнасці (15 працэнтаў). Але калі б гэтым рэспандэнтам прапанавалі змяніць работу на адпаведную іх адукацыі, згадзіліся б яе змяніць 33 працэнты, адмовіліся 25 працэнтаў. Амаль 42 працэнты апытаных не змаглі адказаць", - адзначылі ў БРСМ.

Крыху менш за палову працуючых рэспандэнтаў знайшлі сваё цяперашняе месца па парадзе знаёмых (49 працэнтаў), 30 працэнтаў самастойна выйшлі на работадаўца або ён непасрэдна прапанаваў ім работу. Каля 22 працэнтаў знайшлі сабе месца дзякуючы інтэрнэт-рэсурсам для пошуку работы. Радзей за ўсё моладзь звяртаецца да паслуг кадравых агенцтваў, арыентуецца на аб'явы ў друкаванай прэс і рэкламу ў грамадскіх месцах.

Найбольш важнымі характарыстыкамі работы для ўдзельнікаў апытання з'яўляюцца ўзровень заработнай платы (9 з 10 балаў), дружалюбны калектыў (8 балаў), магчымасць самарэалізацыі (7 балаў) і кар'ернага росту (7 балаў). У час сацапытання ў рэспандэнтаў цікавіліся таксама крытэрыямі паспяховага працаўладкавання. На думку моладзі, найбольш значнымі сярод іх з'яўляюцца вопыт работы (57 працэнтаў), якасная адукацыя (54 працэнты), схільнасць да прафесійнай галіны, талент (45 працэнтаў), сувязі ў прафесійных колах (35 працэнтаў), харызма і знешняя прывабнасць (30 працэнтаў).

Сацдаследаванне паказала, што кожны другі рэспандэнт калі-небудзь прымаў удзел у мерапрыемствах па прафарыентацыі. Пры гэтым 32 працэнты моладзі сёння сцвярджае, што мае патрэбу ў прафесійнай кансультацыі па выбары прафесіі, становішчы па рынку працы. Самы актуальны запыт для гэтай моладзі - дапамога ў пошуку месца работы (61 працэнт), таксама 34 працэнты рэспандэнтаў маюць патрэбу ў дапамозе пры выбары прафесіі.

У маладзёжнай лабараторыі БРСМ назвалі самыя распаўсюджаныя матывы выбару той ці іншай спецыяльнасці. Гэта эмацыянальная сувязь з прафесіяй (тое, да чаго ляжыць душа - 47 працэнтаў), пазнавальная цікавасць адносна якой-небудзь галіны ведаў (35 працэнтаў), запатрабаванасць на рынку працы сваёй краіны (20 працэнтаў), запатрабаванасць спецыяльнасці ва ўсім свеце (15 працэнтаў), лёгкасць навучання (13 працэнтаў), высокая аплата працы спецыялістаў у гэтай сферы (10 працэнтаў). Таксама 8 працэнтаў рэспандэнтаў выбралі сваю спецыяльнасць, таму што яна была даступна для атрымання па месцы жыхарства, каля 9 працэнтаў прызналіся, што выбралі не задумваючыся, кіруючыся жаданнем проста атрымаць якую-небудзь вышэйшую адукацыю, а 7 працэнтаў апытаных выбарам прафесіі прадаўжаюць сямейную традыцыю.

У цэлым бацькі і сваякі дапамагалі рэспандэнтам вызначыцца з прафесіяй, але канчатковае рашэнне прымалі самі апытаныя (60 працэнтаў). Каля 30 працэнтаў рэспандэнтаў выбралі сваю прафесію поўнасцю самастойна, не звяртаючыся па дапамогу або параду да бацькоў. Для 8 працэнтаў апытаных іх спецыялізацыяй стала тая, якую выбралі ім бацькі.

Удзельнікі пытання лічаць, што ў большай ступені на поспех чалавека ў жыцці ўплывае ўменне размаўляць з людзьмі (60 працэнтаў), узровень адукацыі (51 працэнт), прыроджаныя якасці фізічнага цела і псіхіка (48 працэнтаў), талент, адоранасць (44 працэнты), сіла волі (44 працэнты). У меншай ступені на поспех чалавека ў жыцці ўплывае месца нараджэння (11 працэнтаў) і знешнасць (20 працэнтаў).

Сярод праблем, якія беларуская моладзь называе для сябе найбольш актуальнымі і вострымі на гэты момант, самыя распаўсюджаныя звязаны з адукацыяй і вучобай (44 працэнты), працаўладкаваннем і самарэалізацыяй - па 34 працэнты. Хвалююць маладых людзей грашовае і жыллёвае пытанні - 50 працэнтаў і 37 працэнтаў адпаведна.

Даследаванне прызначана вывучыць становішча моладзі на рынку працы Беларусі. У ім былі задзейнічаны 1900 рэспандэнтаў ва ўзросце ад 16 да 30 гадоў, якія прадстаўляюць чатыры сацыяльна-дэмаграфічныя групы: школьнікі працаздольнага ўзросту, студэнты, выпускнікі і працуючая моладзь. Рэспандэнты прадстаўляюць усе асноўныя тэрытарыяльна-адміністрацыйныя адзінкі Беларусі: Брэсцкую, Гомельскую, Магілёўскую, Мінскую, Віцебскую і Гродзенскую вобласці, а таксама горад Мінск. Сярод іх 50 працэнтаў рэспандэнтаў мужчынскага полу і 50 працэнтаў - жаночага. Школьнікі ва ўзросце 16-17 гадоў прадстаўляюць 24 працэнты ад усіх апытаных, моладзь "класічнага" студэнцкага ўзросту - 36 працэнтаў, выпускнікі і навучэнцы першай і другой ступені адукацыі - 16 працэнтаў і актыўна працуючая моладзь узросту 26-30 гадоў прадстаўлена 24 працэнтамі рэспандэнтаў.

БРСМ дапамагае студэнтам працаўладкавацца ў свабодны ад вучобы час з дапамогай студатрадаўскага руху. Рэспубліканскі штаб студэнцкіх атрадаў штотыднёва па серадах праводзіць акцыю па інфармаванні маладых людзей аб магчымасцях працаўладкавання ў перыяд трэцяга працоўнага семестра "Выбіраем студатрад".

Акрамя таго, з просьбай аб аказанні садзейнічання ў працаўладкаванні можна звяртацца і на гарачыя лініі, якія створаны пры тэрытарыяльных камітэтах БРСМ для аказання дапамогі ў працаўладкаванні маладым людзям, якія апынуліся ў складанай жыццёвай сітуацыі. Тэлефоны ліній : у Брэсце - 8 (0162) 21 14 47, Віцебску - 8 (0212) 42 68 87, Гомелі - 8 (0232) 57 14 00, Гродне - 8 (0152) 77 02 50, Мінскай вобласці - 8 (017) 289 15 28, Магілёве - 8 (0222) 76 67 14, Мінску - 8 (017) 284-85-54.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі