Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 чэрвеня 2016, 16:58

Сапраўдная летняя гарачыня чакае беларусаў на бягучым тыдні

23 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У бліжэйшыя дні беларусаў чакае сапраўдная летняя гарачыня, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА галоўны сіноптык Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Святлана Рыбакова.

"Чэрвень у гэтым годзе не вызначаўся стабільнасцю. Вельмі цёплым выдаўся пачатак месяца, затым быў тыдзень даволі халоднага надвор'я, а з сярэдзіны месяца ў Беларусь вярнулася цеплыня. І ў бліжэйшыя дні нас чакае сапраўдная летняя гарачыня, а дзякуючы антыцыкланальнаму характару ўмоў надвор'я разлічваць на дажджы не даводзіцца", - адзначыла Святлана Рыбакова.

У пятніцу, 24 чэрвеня, ападкаў не чакаецца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 12 да 18 градусаў, удзень - 26-32 градусы цяпла, месцамі па Віцебскай і Магілёўскай абласцях - на пару градусаў ніжэй.

"Да канца тыдня праважны ўплыў на надвор'е ў Беларусі будзе аказваць антыцыклон, сфарміраваны цёплай паветранай масай", - расказала Святлана Рыбакова.

У суботу, 25 чэрвеня, чакаецца сухое надвор'е. Тэмпература паветра ў начны час не апусціцца ніжэй за 13-20 градусаў цяпла, удзень будзе да плюс 32, па паўднёвым захадзе паветра прагрэецца да плюс 34.

У нядзелю, 26 чэрвеня, захаваецца гарачае надвор'е. На большай частцы тэрыторыі краіны будзе без ападкаў, толькі ўдзень месцамі па Брэсцкай і Гродзенскай абласцях, дзе праявіцца ўплыў атмасфернага фронту, што перамяшчаецца з Заходняй Еўропы, пройдуць кароткачасовыя навальнічныя дажджы. Начная тэмпература будзе знаходзіцца ў межах 16-22 градусаў цяпла, удзень будзе ад 27 да 32 градусаў са знакам плюс, па поўдні паветра прагрэецца да плюс 34.

Паводле слоў Святланы Рыбаковай, у пачатку наступнага тыдня атмасферныя франты абумовяць няўстойлівае надвор'е.

У панядзелак, 27 чэрвеня, уначы месцамі, удзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя навальнічныя дажджы, месцамі навальніцы будуць суправаджацца парывістым ветрам. Тэмпература паветра ўначы - 17-22 градусаў цяпла. Дзённая тэмпература будзе ўтрымлівацца ў межах ад 25 да 32 градусаў са знакам плюс, па паўднёвым усходзе - на пару градусаў вышэй.

У аўторак, 28 чэрвеня, месцамі чакаюцца кароткачасовыя дажджы, навальніцы, пры навальніцах парывісты вецер. Тэмпература ўначы складзе ад 13 да 20 цяпла, удзень - 21-28 градусаў вышэй за нуль, па поўдні Беларусі - на 2-4 градусы вышэй.

Да сярэдзіны тыдня спёка спадзе. У сераду, 29 чэрвеня, тэмпература паветра ўначы складзе 13-20 градусаў цяпла. Дзённая тэмпература чакаецца ў межах ад 21 да 28 градусаў вышэй за нуль. Месцамі не абыдзецца без кароткачасовых навальнічных дажджоў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі