Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
25 ліпеня 2016, 14:44

Санслужба рэкамендавала аблягчыць умовы працы ў гарачыню

25 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Санслужба рэкамендавала аблягчыць умовы працы ў гарачыню. Такая інфармацыя размешчана на сайце Мінскага гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, паведамляе БЕЛТА.

Гарачае надвор'е можа прывесці да пагаршэння ўмоў працы работнікаў на адкрытай мясцовасці, у вытворчых і грамадскіх памяшканнях. Для прафілактыкі неспрыяльнага ўздзеяння павышанай тэмпературы рэкамендуецца арганізоўваць перапынкі ў рабоце, абсталяваць дадатковыя сістэмы вентыляцыі і кандыцыяніравання паветра, а таксама забяспечыць супрацоўнікаў спецыяльным аблегчаным адзеннем з баваўняных тканін.

У санслужбе нагадалі аб выкананні пітнога рэжыму. Піць ваду трэба часта і патроху, каб падтрымліваць добрую гідратацыю арганізма. Пры тэмпературы паветра большай за 30 градусаў і выкананні работы сярэдняй цяжкасці трэба выпіваць не менш за 0,5 л вады ў гадзіну - прыкладна адзін кубак кожныя 20 мінут. Для кампенсавання солей і мікраэлементаў, што выдзяляюцца з арганізма з потам, рэкамендуецца спажыванне мінеральнай шчолачнай вады, малочна-кіслых напіткаў (абястлушчанае малако, малочная сыроватка), сокаў, вітамінізаваных напіткаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі