Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
14 жніўня 2018, 15:39

Сабраць дзіця ў школу каштуе ад Br147 да Br900 - МАРГ

14 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сабраць дзіця ў школу каштуе ў гэтым годзе ад Br147 да Br900, паведаміла сёння журналістам начальнік упраўлення арганізацыі гандлю і грамадскага харчавання Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Бразоўская Віялета, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Тавары для школьнікаў прапануюцца ў шырокім дыяпазоне цэн у залежнасці ад саставу сыравіны, мадэлі і іншых характарыстык і з улікам фінансавых магчымасцей і асабістых густаў. У 2018 годзе аптымальная экіпіроўка, уключаючы адзенне, абутак, галантарэйныя тавары (ранец, сумка), школьныя пісьмовыя і канцылярскія прылады, абыдзецца бацькам школьнікаў малодшых класаў ад Br145 да Br750, для старэйшых класаў - ад Br214 да Br900", - расказала Віялета Бразоўская.

У Беларусі да новага навучальнага года пройдзе больш за 600 школьных базараў і кірмашоў. Тавары школьнага асартыменту прадаюць каля 6 тыс. гандлёвых аб'ектаў. Для зручнасці пакупнікоў у магазінах адведзены асобныя месцы для школьных тавараў, аформлены куткі першакласнікаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі