Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
15 верасня 2017, 18:39

Рыжанкоў правядзе прыём грамадзян у двух раёнах Гомельскай вобласці

15 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Максім Рыжанкоў правядзе на наступным тыдні прыём грамадзян у двух раёнах Гомельскай вобласці, паведамляе БЕЛТА.

Так, 21 верасня Максім Рыжанкоў прыме грамадзян у Жыткавіцкім райвыканкаме з 11.00 да 14.00; 22 верасня - у Петрыкаўскім райвыканкаме з 9.00 да 12.00.

Адміністрацыя Прэзідэнта прадаўжае на планавай аснове выязныя прыёмы грамадзян у рэгіёнах. Гэта работа дае магчымасць не толькі даведацца і вырашыць пытанні, якія хвалююць грамадзян, але і непасрэдна ажыццявіць маніторынг сітуацыі на месцах. 18-22 верасня прыёмы грамадзян адбудуцца ў Брэсцкай, Віцебскай, Гомельскай і Магілёўскай абласцях.

18 верасня памочнік Прэзідэнта - інспектар па Магілёўскай вобласці Генадзь Лаўранкоў правядзе прыём у Магілёўскім аблвыканкаме з 10.00 да 13.00.

19 верасня першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб - начальнік упраўлення пісьмовых і электронных зваротаў Адміністрацыі Прэзідэнта Хрысціна Побаль прыме грамадзян у Мёрскім райвыканкаме з 11.00 да 14.00.

21 верасня начальнік галоўнага ўпраўлення кадравай палітыкі Юрый Крывашэеў правядзе прыём грамадзян у Пружанскім райвыканкаме з 10.00 да 13.00.

22 верасня начальнік галоўнага дзяржаўна-прававога ўпраўлення Андрэй Мацельскі прыме грамадзян у Глыбоцкім райвыканкаме з 10.00 да 13.00.

Запісацца на прыём можна па тэлефонах аддзелаў па рабоце са зваротамі грамадзян адпаведных выканаўчых камітэтаў.

Выязныя прыёмы ў верасні прадоўжацца, запэўнілі ў Адміністрацыі Прэзідэнта.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі