Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
ІНФАГРАФІКА: Час стаць прыкметней
20 кастрычніка 2017 Стужка навiн
Усе навіны

Рыжанкоў: ААТ "Белавежскі" - прыклад сацыяльна адказнай гаспадаркі

Грамадства 12.10.2017 | 19:55
У час паездкі
У час паездкі

12 кастрычніка, Высокае /Кар. БЕЛТА/. ААТ "Белавежскі" з'яўляецца прыкладам сацыяльна адказнай гаспадаркі. Аб гэтым, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА, заявіў першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Максім Рыжанкоў у час рабочай паездкі ў Камянецкі раён.

Першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі наведаў у аграгарадку Белавежскі Дом культуры, сярэднюю школу і школу мастацтваў, пагутарыў з дзецьмі, педагогамі, кіраўніцтвам сельгаспрадпрыемства.

"Напэўна, гэта прыклад сацыяльна адказнай гаспадаркі, дзе разумеюць, што стварэнне ўмоў для работнікаў - культурнага вольнага часу, жылля, школы, дзіцячага сада - мае першараднае значэнне. Чалавек, які ў гэты, канкрэтны перыяд часу абсалютна не задумваецца аб вырашэнні бытавых пытанняў і праблем, будзе поўнасцю сканцэнтраваны на сваёй рабоце", - адзначыў Максім Рыжанкоў.

У прыватнасці, у "Белавежскім" маладым сем'ям на працягу года-двух прадастаўляецца камфортнае жыллё. Работнікі ААТ бясплатна наведваюць трэнажорную залу, займаюцца ў гуртках і секцыях па інтарэсах. Практычна кожны другі школьнік атрымлівае дадатковую адукацыю ў школе мастацтваў.

"Вядома, у такім выпадку чалавек будзе адказна ставіцца да работы, даражыць сваім месцам работы. Тады і пытанні экстразаработку наўрад ці будуць узнікаць, таму што сацыяльны пакет, які яму прадастаўляе гаспадарка, таксама мае свой кошт. Калі прадпрыемства бясплатна прадастаўляе работнікам жыллё, паслугі спартыўных, культурных збудаванняў - чалавек жа на гэтым усім эканоміць. Ён, калі пачынае ў розуме ўсё гэта падлічваць, бачыць, што нядрэнная сума атрымліваецца. Ён тады ў гэтай гаспадарцы на гады застанецца. А, значыць, гэта прадпрыемства і далей будзе паспяховым і пытанні, якія перад ім стаяць, будуць выконвацца", - рэзюмаваў першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Час стаць прыкметней З 16 па 26 кастрычніка Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць рэспубліканскую акцыю па прафілактыцы гібелі і траўматызму людзей на дарогах у цёмны час сутак.