Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
27 мая 2016, 09:05

Руская мова і матэматыка - самыя папулярныя прадметы пры выбары іспытаў у абітурыентаў

27 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Руская мова і матэматыка - самыя папулярныя прадметы пры выбары іспытаў у абітурыентаў, якія будуць здаваць у гэтым годзе цэнтралізаванае тэсціраванне (ЦТ). Аб гэтым паведаміла карэспандэнту БЕЛТА першы намеснік дырэктара Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Міністэрства адукацыі Наталля Вайцяховіч.

Паводле яе даных, на 25 мая 2016 года на ЦТ ужо зарэгістравана больш як 80 тыс. чалавек, гэта на 6 тыс. больш, чым на тую ж дату ў 2015 годзе. Найбольшая колькасць абітурыентаў зарэгістравана для праходжання цэнтралізаванага тэсціравання па рускай мове і матэматыцы. З замежных моў найбольшай папулярнасцю карыстаецца англійская мова, якую выказалі жаданне здаваць больш як 18 тыс. абітурыентаў.

Нагадаем, што рэгістрацыя на ЦТ прадоўжыцца да 1 чэрвеня ўключна. Па графіку дата правядзення цэнтралізаванага тэсціравання па беларускай мове - 13 чэрвеня, па рускай мове - 14 чэрвеня, грамадазнаўстве - 16 чэрвеня, біялогіі - 18 чэрвеня, матэматыцы - 19 чэрвеня, гісторыі Беларусі - 21 чэрвеня, хіміі - 23 чэрвеня, фізіцы - 24 чэрвеня, замежнай мове (англійскай, нямецкай, французскай, іспанскай, кітайскай) - 25 чэрвеня, сусветнай гісторыі (навейшы час), геаграфіі - 27 чэрвеня.

Час пачатку цэнтралізаванага тэсціравання - 11.00. Дата рэзервовага дня - 5 ліпеня (аўторак). Тэрміны рэгістрацыі абітурыентаў для праходжання цэнтралізаванага тэсціравання ў рэзервовы дзень устаноўлены з 28 чэрвеня па 1 ліпеня. Пунктам правядзення цэнтралізаванага тэсціравання ў рэзервовы дзень вызначаны Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Тэрмін перадачы ў Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў базы даных абітурыентаў і заявак на экзаменацыйныя матэрыялы - да 4 чэрвеня.

База даных абітурыентаў фарміруецца з дапамогай аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы "Агульнарэспубліканскі банк даных удзельнікаў цэнтралізаванага тэсціравання"; абітурыенты размяркоўваюцца па аўдыторыях у пунктах правядзення цэнтралізаванага тэсціравання з выкарыстаннем спісаў абітурыентаў, складзеных у алфавітным парадку.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі