Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
08 красавіка 2016, 16:32

Рух транспарту закрыюць на вуліцы Клары Цэткін у Мінску з 9 па 11 красавіка

8 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рух усіх відаў транспартных сродкаў па вуліцы Клары Цэткін на ўчастку ад плошчы Багушэвіча да вуліцы Карла Лібкнехта ў Мінску перакрыюць з 9 па 11 красавіка, паведаміла БЕЛТА старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе АДАІ Маскоўскага РУУС сталіцы Любоў Трапашка.

"У сувязі з правядзеннем работ па будаўніцтве новай лініі Мінскага метрапалітэна з 00.00 9 красавіка да 05.00 11 красавіка будзе закрыты рух усіх відаў транспартных сродкаў па вуліцы Клары Цэткін на ўчастку ад плошчы Багушэвіча да вуліцы Карла Лібкнехта", - сказала Любоў Трапашка.

Аб'езд будзе ажыццяўляцца па маршруце вуліца Няміга - вуліца Раманаўская Слабада - вуліца Кальварыйская. Для зручнасці аўтааматараў на скрыжаванні вуліц Няміга і Раманаўская Слабада зменяць арганізацыю дарожага руху і ўстановяць дадатковую секцыю святлафора, а таксама дарожны знак "напрамак руху па палосах", якія дазволяць манеўр левага павароту з вуліцы Няміга на вуліцу Раманаўская Слабада.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі