Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 мая 2016, 17:01

Рух транспарту ў Мінску абмяжуюць 24 і 26 мая з-за трэніровак парада войскаў

23 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рух транспарту ў Мінску часова абмяжуюць 24 і 26 мая з-за трэніровак парада войскаў Мінскага гарнізона на аэрадроме Ліпкі, паведамілі БЕЛТА ва УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

Рух усіх відаў транспартных сродкаў будзе паэтапна абмяжоўвацца 24 мая з 05.30 да 06.30 і 26 мая з 20.00 да 20.30 па маршруце руху калоны: вуліца Заснавальнікаў - вуліца Старынаўская - вуліца Скарыны - знешняе кальцо МКАД на ўчастку ад вуліцы Купрэвіча да Партызанскага праспекта.

Па меры праходжання калоны рух будзе аднаўляцца.

ДАІ рэкамендуе вадзіцелям планаваць маршрут руху з улікам гэтай інфармацыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі