Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
04 мая 2018, 09:52

Рух транспарту па вул.Арлоўскай у Мінску сёння будзе часова абмежаваны

4 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рух транспарту па вуліцы Арлоўскай ад вуліцы Азізава да вуліцы Смаргоўскі тракт у Мінску сёння часова будзе абмежаваны, паведамілі БЕЛТА ва УСК па Мінску.

Рух будзе абмежаваны з 10.30 да 12.30. На пешаходным пераходзе на гэтым участку дарогі запланаваны следчы эксперымент у сувязі з выпадкам наезду на пешахода з нанясеннем цяжкага цялеснага пашкоджання.

Ва УСК звяртаюцца да вадзіцеляў з просьбай улічваць гэту інфармацыю пры выбары маршруту руху.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі