Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
24 мая 2016, 16:13

Рух транспарту па пр. Машэрава ў Мінску часова абмяжуюць у чэрвені

24 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У сувязі з правядзеннем трэніровак зводнай роты ганаровай варты 1, 3, 6, 8, 10, 13, 15, 17, 20 і 22 чэрвеня будзе часова абмежаваны рух транспартных сродкаў па прасп. Машэрава ад вул. Даўмана да прасп. Пераможцаў. Такая інфармацыя размешчана на сайце прадпрыемства "Мінсктранс", паведамляе БЕЛТА.

З 22.00 да 24.00 рух аўтобусаў маршрутаў нумар 29, 44, 136 арганізуецца па прасп. Машэрава, вул. М.Багдановіча, прасп. Пераможцаў у абодвух напрамках з выкананнем на змяняемым участку прыпыначных пунктаў "ст.м. Няміга", "Палац спорту".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі