Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
24 чэрвеня 2016, 18:49

Рух пасажырскага транспарту Мінска ў раёне вуліцы К.Цэткін зменіцца з 4 ліпеня

24 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Мінску ў сувязі з правядзеннем інжынернай падрыхтоўкі тэрыторыі для будаўніцтва 3-й лініі метрапалітэна з 4 ліпеня да заканчэння работ (арыенціровачна па 1 кастрычніка) і закрыццём руху ўсіх відаў транспарту па вул. К.Цэткін на ўчастку ад вул. Кальварыйскай да пл. Ф.Багушэвіча ўносяцца змяненні ў работу пасажырскага транспарту. Такая інфармацыя размешчана на сайце дзяржаўнай установы "Сталічны транспарт і сувязь", паведамляе БЕЛТА.

Рух тралейбусаў маршрутаў нумароў 4, 44 арганізуецца да канцавога пункта "Гарадскі Вал" па вул. Кальварыйскай, Раманаўская Слабада, Гарадскі Вал у абодвух напрамках, пры гэтым тралейбусны маршрут нумар 44 пераводзіцца на работу па будных днях у часы пік. Тралейбусы маршруту нумар 7 "ДС Сухарава-5 - Бабруйская" будуць ісці па вул. Панчанкі, Сухараўскай, Лабанка, Шаранговіча, Панамарэнкі, Гурскага, прасп. Дзяржынскага, вул. К.Цэткін, Бабруйскай у абодвух напрамках.

Работа тралейбуснага маршруту нумар 58 адмяняецца.

Арганізуецца работа часовых аўтобусных маршрутаў:

- нумар 944 "ДС Захад-3 - Бабруйская" з рухам па вул. Адзінцова, Цімашэнкі, Прытыцкага, Кальварыйскай, Раманаўская Слабада, Няміга, К.Цэткін, Бабруйскай у прамым напрамку, Бабруйскай, прасп. Незалежнасці, вул. Валадарскага, Гарадскі Вал, Раманаўская Слабада, Кальварыйскай, Прытыцкага, Цімашэнкі, Адзінцова - у зваротным напрамку.

- нумар 958 "ДС Масюкоўшчына - Бабруйская" з рухам па вул. Альшэўскага, прасп. Пушкіна, вул. Ціміразева, Кальварыйскай, Раманаўская Слабада, Няміга, К.Цэткін, Бабруйскай у прамым напрамку, вул. Бабруйскай, прасп. Незалежнасці, вул. Валадарскага, Гарадскі Вал, Раманаўская Слабада, Кальварыйскай, Ціміразева, Л.Украінкі, прасп. Пушкіна, вул. Альшэўскага - у зваротным напрамку.

- нумар 923 "ДС Адоеўскага - Бабруйская" з рухам па вул. Адоеўскага, Бельскага, Панамарэнкі, Харкаўскай, Гусоўскага, Кальварыйскай, Раманаўская Слабада, Няміга, К.Цэткін, Бабруйскай у прамым напрамку, вул. Бабруйскай, прасп. Незалежнасці, вул. Валадарскага, Гарадскі Вал, Раманаўская Слабада, Кальварыйскай, Гусоўскага, Харкаўскай, Панамарэнкі, Бельскага, Адоеўскага - у зваротным напрамку.

Рух аўтобусаў маршрутаў нумароў 46, 78 у напрамку чыгуначнага вакзала арганізуецца:

- па вул. Кальварыйскай, Раманаўская Слабада, Няміга, К.Цэткін, Бабруйскай з выкананнем прыпыначных пунктаў "ст.м. "Фрунзенская", "Раманаўская Слабада", "Музычны тэатр";

- у зваротным напрамку - па вул. Бабруйскай, прасп. Незалежнасці, вул. Валадарскага, Гарадскі Вал, Кальварыйскай і далей па маршрутах з выкананнем на змененым участку прыпыначных пунктаў "пл. Незалежнасці", "Раманаўская Слабада", "ст.м. Фрунзенская".

Пасажырам, маючым шматразовыя праязныя дакументы на тралейбус, прадастаўляецца права праезду да 1 жніўня без дадатковай аплаты ў аўтобусах маршрутаў нумароў 46, 50С, 78, 923, 944, 958 на ўчастках, што дубліруюцца і закрываюцца.

Рух аўтобусаў маршрутаў нумароў 151Э, 1109-ТК на ўчастку ад чыгуначнага вакзала да ГЦ Ждановічы арганізуецца па вул. Бабруйскай, прасп. Незалежнасці, вул. Леніна, пл. Свабоды, прасп. Пераможцаў, вул. Сапёраў, Ціміразева ў абодвух напрамках (без выканання прамежкавых прыпыначных пунктаў для маршруту нумар 151Э).

Аўтобусы прыгараднага экспрэснага маршруту нумар 499-ТК "АВ Цэнтральны - Заслаўе" поедуць па вул. Бабруйскай, К.Цэткін, прасп. Дзяржынскага, Жукава, Пушкіна, вул. Ціміразева ў абодвух напрамках.

Рух аўтобусаў прыгарадных экспрэсных маршрутаў нумар 1564-ТК "АВ Цэнтральны - Сёмкава", 1589-ТК "АВ Цэнтральны - с/т Трактар" з боку чыгуначнага вакзала арганізуецца:

- па вул. Бабруйскай, прасп. Незалежнасці, вул. Валадарскага, вул. Гарадскі Вал, Кальварыйскай, Ціміразева і далей па маршрутах;

- у напрамку чыгуначнага вакзала - па вул. Ціміразева, Кальварыйскай, Раманаўская Слабада, Няміга, К.Цэткін, Бабруйскай.

"У сувязі з магчымымі працяглымі па часе транспартнымі заторамі на вул. Раманаўская Слабада, Няміга, рэкамендуем пасажырам выкарыстоўваць альтэрнатыўныя варыянты праезду з заходняй часткі горада ў раён чыгуначнага вакзала і назад, аддаючы перавагу метрапалітэну", - адзначаюць у ДУ "Сталічны транспарт і сувязь".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі